ЛЮБАНЦЫ ДЭМАНСТРУЮЦЬ КЛАС!

У мінулую суботу ў Беларусі прайшоў Адзіны Дзень Футбола – свята, якое апранула ў футбольную атрыбутыку дзесяткі тысяч прыхільнікаў па ўсёй краіне. У Лунінцы ўрачыстая цырымонія адбылася на стадыёне “Палессе”.

Удзельнікаў фіналу раённай спартакіяды школьнікаў па футболе вітаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Ён павіншаваў юных спартсменаў са святам, пажадаў усім перамогі, а таксама выказаў спадзяванні, што цяпер, маючы такі цудоўны стадыён, футбол у раёне стане яшчэ больш папулярным і далучыць лунінчан да здаровага ладу жыцця.

У першым паўфінале сустрэліся каманды дзвюх СШ № 1 – лунінецкай і мікашэвіцкай. І хаця гульня была роўнай, мікашэвіцкія спартсмены былі больш удачлівыя і прабіліся ў фінал. Другім фіналістам стала Любанская СШ, якая без асаблівай цяжкасці перайгралі зборную СШ №4.
У барацьбе за трэцяе месца паміж лунінецкімі камандамі з перавагай у адзін мяч перамаглі школьнікі СШ №1 – 4:3. Пераможцамі спартакіяды сталі любанскія футбалісты, якія “на галаву” аказаліся вышэй за мікашэвіцкіх спартсменаў – 5:0.