“ЧЫСТЫХ” ВЁСАК ПАБОЛЬШАЛА

1 лютага 2010 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову №132 «Аб зацвярджэнні населеных пунктаў і аб’ектаў, што знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджвання, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”. Дакумент уступіў у сілу 10 лютага.
Згодна з Пералікам у Лунінецкім раёне ніводзін населены пункт не ўключаны ў зону пражывання з правам на адсяленне. У выніку маладыя мамы не змогуць атрымліваць 50 працэнтаў дапамогі па догляду за дзіцём да дасягнення ім трохгадовага ўзросту. 
«Чыстымі” сталі вёскі Багданаўка, Обруб, Пяшчанікі, Аборкі і пасёлак Палескі. У гэтых населеных пунктах адмяняюцца льготы па аплаце за харчаванне дзяцей у дзіцячых дашкольных установах (50 працэнтаў), а таксама чарнобыльскае харчаванне школьнікаў.
У адпаведнасці з новым Перамлікам робяцца і выплаты маладым спецыялістам, накіраваным на работу ў зону з правам на адсяленне (пастанова СМ РБ ад 01.10.1998 г. №1516), аднаразовыя выплаты маладым спецыялістам, якія прыехалі па кантрактнай форме найму на работу ў раён, які падвергся радыяцыйнаму забруджванню (пастанова СМ РБ ад 30.11.1998 г. №1842).
Ала ШАРШНЁВА, намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама.

Пералік населеных пунктаў Лунінецкага раёна,
што знаходзяцца ў зоне радыяцыйнага забруджвання

(зона пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем – тэрыторыя са шчыльнасцю забруджвання глеб цэзіем-137 ад 1 да 5 Ки/кв.км ці стронцыем-90 ад 0,15 да 0,5 Ки/кв.км ці плутоніем-238, 239, 240 ад 0,01 да 0,02 Ки/кв.км, дзе сярэдняя гадавая эфектыўная доза аблучэння насельніцтва не павінна перавышаць 1мЗв у год):
г. Лунінец; Вулькаўскі сельсавет – вёскі Бродніца, Вулька 2, Галы Бор, Добрая Воля, Засценак, Красная Воля, Міжлессе; Гарадоцкі – Бабы, Дрэбск, Кажан-Гарадок; Дварэцкі – Боркі, Вічын, Дварэц, Дзятлы, Лодзіна, Любажэрдзе, Азярніца, Поле, Ракітна, Сасноўка, Сяродбор’е, Яварова, Яжаўкі, Язвінкі; Дзятлавіцкі – Бараўцы, Дзятлавічы, Купаўцы; Лахвенскі – Барсукова, Лахва, Лахаўка, Любань, Перунова; Лунінскі – Вулька 1, Мелясніца; Рэдзігераўскі – Манасеева, Рэдзігерава, Флярова, Чэрабасава; Сінкевіцкі – Лутавень, Мокрава, Намакрава, Острава, Сінкевічы, Сітніцкі Двор; Чучавіцкі – Лугі; Мікашэвіцкі гарсавет – Вільча, Града, Сітніца, г. Мікашэвічы.