Пераднавагоднія НАВАСЕЛЛІ Ў ЛУНІНЦЫ

Прыгожая рознакаляровая 6-павярхоўка «вырасла” на месцы былога сада насупраць лунінецкай СШ №3. Нельга не залюбавацца якасцю будаўніцтва, якім прадугледжана нават шкленне балконаў (што звычайна стракатасцю самаробных «рашотак” псуе выгляд дамоў старой забудовы). У многіх кватэрах дапазна свецяць вокны. Гаспадары абжываюць новы дом…

Аб восеньскіх наваселлях расказвае загадчык жыллёва-камунальнага аддзела райвыканкама Сяргей АЛЯШКЕВІЧ:

– Сапраўды сучасны дыхтоўны выгляд мае 48-кватэрны дом ЖБСК №12, які ўзведзены па вуліцы Някрасава, 4 «А” работнікамі ПМК-7. Дарэчы, першая 6-павярхоўка ў Лунінцы, якая аснашчана ліф-тамі. Удвая радуе, што дзевяць кватэр у якасці сацыяльнага жылля атрымалі лунінчане, якія стаялі на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэта мнагадзетныя сем’і і сіроты, у сем’ях якіх было не менш як пяць чалавек. Яшчэ адна кватэра выдзелена жыхарам знесенага старога дома, які не адпавядаў санітарным нормам і быў непрыдатным для пражывання, па вуліцы Прыпяцкая, 11.

– Маладыя сем’і забяспечаць вучнямі школу на Залессі. Але ж спачатку ў гэтым мікрараёне так неабходны дзіцячы сад!

– Узвядзенне ўстановы дашкольнай адукацыі прадугледжана генеральным планам развіцця Лунінца. Але гэта – больш аддаленая перспектыва, мы ж засяродзім увагу на тым, што ёсць. Па вуліцы Сялянская, 38 «Б” работнікі ПМК-19 таксама ўзвялі 9-павярховы дом ЖБСК №15 – ён 36-кватэрны. Хутка і сюды будуць пераязджаць навасёлы.

– Два дамы прыняты восенню. Ці будзе чарговая здача ў снежні?

– Завяршаецца ўзвя-дзенне 108-кватэрнага 9-павярховага дома ЖБСК №14 па вуліцы Гагарына, 200. Чакаецца, што хутка яго здадуць будаўнікі ПМК-7. Работы прыспешвае нявызначанасць у адносінах жыллёвага крэдытавання, на што паўплывалі крызісныя з’явы. Лунінчане, будаваўшыя кватэры ў двух папярэдніх дамах, паспелі атрымаць ільготны крэдыт на 40 год пад 1 працэнт. Нагадваем жыхарам трэцяга кааператыва, што ад іх залежыць своечасовы ўвод жылля, а значыць – выкарыстанне падтрымкі дзяржавы.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.