ПАЛАЦ ВЕДАЎ У ВУЛЬЦЫ 2

«Выдатным падарункам да чарговага навучальнага года ў Вульцы 2 стане
адкрыццё новай школы”, – расказвае начальнік аддзела адукацыі Валянціна Верас.
– Будаўніцтва вядзецца па сучасных тэхналогіях з улікам усяго, што неабходна ў
працэсе навучання новага тысячагоддзя. Гэта будзе сапраўдны палац ведаў.”

А пакль тут кіпіць работа.
Узводзіцца аб’ект згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця і комплеснага
выкарыстання Прыпяцкага Палесся. Генпадрадчыкам выступае ПМК-19. Асноўныя
аддзелачныя работы вядуць работнікі СПМК-17. Прараб Аляксей Клімчук расказвае:

– Да работ прыступілі летась,
яшчэ да маразоў. Столь, плітка, тынкоўка – ва ўсіх кабінетах, рэкрыацыях,
дапаможных памяшканнях – нашых рук справа. На цяперашні момант выкана 80
працэнтаў работ, якія вядуцца згодна з планам у прадугледжаныя тэрміны. Зараз
тут задзейнічана каля 50 спецыялістаў нашай арганізацыі. Другі паверх можна
лічыць ужо гатовы. Справа застаецца за малым. Упэўнены, што да сярэдзіны жніўня
аб’яект будзе здадзены.

У кабінетах увагу прыцягваюць пакрытыя
лакам палы, светлая афарбоўка сцен, сучасныя вокны і дзверы. У вестыбюлі –
ўтульнасць стварае арыгінальная штукатурка і падвясная столь, а ў галоўным холе
– з люстэркавым аздабленнем.

– Працаваць на такім аб’екце
вельмі прыемна, – расказвае маляр-тынкоўшчык Жанна Арашкевіч. – Нягледзячы на
тое, што школа знаходзіцца ўдалечыні ад райцэнтра, дарога не асабліва стамляе.
Асабліва радуе, калі рэальна бачыш плады сваёй працы. Мы вельмі страемся, таму,
думаю, настаўнікі і дзеткі будуць вельмі задаволены.

Кіпіць работа ў будучым кабінеце
хіміі. Зараз апошнія штрыхі тут наводзяць цесляры Аляксандр Альцывановіч і
Генадзь Казак.

Побач з будаўнікамі назіраем і
дырэктара школы Аляксандра Шмата:

– Мы доўга чакалі і, урэшце
дачакаліся, новай школы. Яна разлічана на 168 вучняў. Іх будзе не менш,
улічваючы, што Галыборская БШ з гэтага года закрываецца. Усе школьнікі, а гэта
36 хлопчыкаў і дзяўчынак, будуць цяпер вучыцца ў Вулькаўскай 2 СШ. Пакуль нашы
дзеткі адпачываюць на канікулах, мы, не чакаем, пакуль здадуць аб’ект, а
прыступілі да навядзенню чысціні: мыем вокны, палы, дзе ёсць у гэтым
неабходнасць. Нягледзячы на тое, што ў спартыўнай зале сцелюць палы, днямі
прывезлі абсталяванне для яго. Гэта баскетбольныя шчыты, вароты, брус’я і
іншае. Ужо даставілі крэслы, чакаем сталы. Хачу выказаць шчырыя словы
ўдзячнасці будаўнікам за іх старанную працу і начальніку аддзела адукацыі
Валянціне Верас. Яна вельмі часта прыязджае на новабудоўлю. Яе парады па
падборы колеравай гамы і ў цэлым па афармленню. А яшчэ Валянціна Ігнатаўна
паабяцала ўкамлектаваць школу не толькі сучаснай тэхнікай, але і аўтобусам,
якім будуць дастаўляцца дзеці з суседняй вёскі Галы Бор.

За апошнія гады вёска значна
папрыгажэла. Сучасны выгляд набылі магазін і сельскі дом культуры. Паявіліся
новыя вуліцы з новабудоўлямі, дзе знайшлі прапіску маладыя спецыялісты мясцовай
гаспадаркі – СВК «Вулькаўскі світанак”. Не за гарамі той час, калі ў кожны дом
аграгарадка будзе падведзены вада і газ. Застаецца ў Вульцы 2 моладзь, а,
значыць, важны сацыяльны аб’ект – школа – будзе вельмі дарэчы.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.