«Нішто чалавечае мне не чужое»

Прыкладна так словамі класіка можна было вызначыць лейтматыў чарговай сустрэчы ў межах акцыі
“100 пытанняў даросламу”.
На гэты раз са старшакласнікамі вёў дыялог намеснік старшыні райвыканкама Віктар 501Рафаловіч.

З пытанняў прыватнага характару апаненты кіраўніка даведаліся, што:
нарадзіўся Віктар Анатольевіч у в. Кажан-Гарадок, скончыў сярэднюю школу ў п. Палескі;
мае дыпломы філфака Мазырскага ўніверсітэта і інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
намеснікам старшыні райвыканкама стаў у 26 год;
сваю сённяшнюю пасаду лічыць няпростай, хаця задавальненне ад работы атрымлівае;
жанаты, у сям’і падрастае сын Ваня;
здольны на рамантычныя ўчынкі, якімі не раз адзначаліся адносіны да мамы і жонкі;
верыць у Бога;
любіць чытаць, аддаючы перавагу фантастыцы і творам псіхалагічнага накірунку;
лепшы адпачынак – з сям’ёй;
не пазбягае інтэрнэта і сацыяльных сетак;
у музыцы аддае первагу року і г.д.

Разам з тым, парадавала, што сярод шквалу пытанняў абывальніцкага характару былі і тыя, што “выбіваліся” з агульнага раду.
– Віктар Анатольевіч, ці не лічыце, што ў грамадстве больш стала тых, хто бяздумна пераймае заходні лад жыцця, і менш – патрыётаў нашай радзімы?
– Вядома ж, мы не можам адгара-дзіцца ад уплыву замежжа. Ды гэта і не трэба рабіць. Думаю, прыйдзе час, калі ўвогуле не будзем мець межаў. І менавіта таму ўжо сёння трэба клапаціцца пра тое, каб берагчы свае традыцыі, мову, гісторыка-культурныя каштоўнасці. А што да патрыётаў… Іх не стала менш. Упэўнены, што ў кожным з нас жыве любоў да родных мясцін. Любоў да радзімы можна параўнаць з любоўю да мамы, якую любім проста за тое, што яна – мама. Гэтае пачуццё не паказное, яно ў кожнага – у душы. Мы – беларусы, і гэтым сказана многае.
– А як ставіцеся да таго, што апошнім часам у нашым горадзе паявілася нямала прадстаўнікоў паўднёвых краін былога Саюза?
– Значыць, у нас спакойна і надзей-на жыць. Няварта дзяліць людзей па нацыянальнасці. Ведаю я, ведаеце і вы, што дрэнны ты чалавек ці добры, абсалютна не залежыць ад таго, дзе нарадзіўся і які ў цябе колер скуры. Людзі розныя. Галоўнае, каб яны паважалі культуру і законы краіны, у якой жывуць. Тады і пытанняў, падобных гэтаму, не будзе.
– Вы праціўнік ці прыхільнік смяротнай кары?
– Вельмі неадназначнае пытанне. І вырашаць яго ніколі не павінен адзін чалавек. Менавіта таму ў свой час у нашай краіне яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум, і беларусы большасцю галасоў выказаліся за захаванне смяротнай кары, як вышэйшай меры. Лічу гэта справядлівым.
– Хто з палітыкаў з’яўляецца для вас узорам?
– Аляксандр Лукашэнка.
І, упэўнены, не толькі для мяне.
– Ці не лічыце, што наркабізнес на Лунінеччыне пайшоў у наступленне?
– Не стаў бы так гучна называць выпадкі ўжывання і збыту наркотыкаў сярод пэўнай дастаткова абмежаванай часткі жыхароў нашага раёна. Гэтую праблему ведаюць права-ахоўнікі. Супрацьстаянне загане летась і сёлета прыкметна актывізавалася. Прынамсі, спраў, звязаных з ужываннем і збытам наркатычных сродкаў, стала ўдвая больш. Перакрыта некалькі каналаў паступлення атруты ў наш раён. Павінен сказаць, што пераважна гэта наркотыкі расліннага паходжання мясцовай, так бы мовіць, вытворчасці. Выпадкаў ужывання цяжкіх сінтэтычных наркотыкаў не было. Так што, можна сказаць, грамадства аб’явіла вайну наркотыкам.
– Калі б вырашылі напісаць кнігу, то пра што яна была б?
– Ну, мемуары мне пісаць пакуль рана. А кніга… Хутчэй за ўсё гэта былі б казкі для дзяцей ці гумар.

Напрыканцы сустрэчы Віктар Рафаловіч меў магчымасць задаць некалькі пытанняў аўдыторыі. Адказваючы на іх, юнакі і дзяўчаты станоўча ацанілі плён падобных сустрэч і ў будучым пажадалі гэтак жа пагаварыць са старшынёй райвыканкама і дырэктарам лясгаса. А яшчэ палічылі патрэбным запрасіць у Лунінец кіраўніка дзяржавы і Міністра аховы здароўя.
Успомніўшы пра Дзень моладзі, які будзем адзначаць 30 чэрвеня, хлопцы і дзяўчаты выказаліся за тое, каб убачыць на лунінецкай сцэне свайго земляка Макса Каржа і музыкантаў беларускіх рок-груп.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.