«100 пытанняў даросламу»

верасРайкам БРСМ працягвае праект, які пачаўся вясной.

Сустрэча старшакласнікаў СШ №2 г. Лунінца з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцінай ВЕРАС насіла па-сяброўску даверлівы характар.
Юнакі і дзяўчаты даведаліся аб тым, што цяперашні парламентарый з адзнакай закончыла Вялікачучавіцкую школу і Пінскае медвучылішча. Па прыкладу маці педагагічную спецыяльнасць атрымала ў БДУ, працавала настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі…
А потым пачаліся пытанні з залы. Частка закранала асабістае жыццё, частка – прафесійныя інтарэсы, некаторыя мелі філасофскі падтэкст. Выпускнікоў хвалявала, ці будуць уносіцца змены ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, ці зменяцца прахадныя балы, якой будзе мінімальная планка на цэнтралізаваным тэсціраванні? Валянціна Ігнатаўна расказала аб рабоце народных выбраннікаў, аб разглядаемых праектах, прапанавала арганізаваць экскурсію ў Авальную залу. Азарт парламентарыя – у рабоце, а поспех – калі ёсць вынік. Нельга сказаць, што яна верыць гараскопам, але перад важнымі мерапрыемствамі абавязкова заглядвае ў іх. Уменне планаваць работу і адказнасць дазваляюць многа часу праводзіць з унукам – бабуля часта з ім гуляе, дапамагае асвойваць азы чытання.
Па просьбе школьнікаў прыгадала Валянціна Ігнатаўна сваё першае каханне, расказала аб тым, што зараз перачытвае “На ростанях”, з задавальненнем наведвае выставы жывапісу і тэатральныя пастаноўкі. Любімае свята – Новы год з сям’ёй, фільмы – “Вайна і мір” і “Вясна на Зарэчнай вуліцы”. А самы смелы ўчынак за апошні час – замена лямпачкі ў свяцільні. Найбольш у палітычным плане імпануе Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Заўсёды захаплялася яго ўменнем «трымаць» аўдыторыю і эмацыянальнасцю. Калі ён выступаў са штогадовым пасланнем Парламенту і беларускаму народу, у В.І. Верас нават слёзы на вачах выступілі, настолькі прачулым яно было. А яшчэ Аляксандр Рыгоравіч вельмі хвалюецца за народ, за поспехі краіны, за тое, каб Беларусь развівалася і працвітала.
Нягледзячы на значную розніцу ва ўзросце, цікавілі вучняў і адносіны Валянціны Ігнатаўны да сацыяльных сетак. Аказваецца, яна валодае камп’ютарам і карыстаецца інтэрнэтам для зносін са знаёмымі. Галоўнае, на яе думку, – не праводзіць там шмат часу і фільтраваць непатрэбную інфармацыю. А яшчэ – развівацца і вывучаць на належным узроўні замежную мову, каб годна вытрымаць абавязковы экзамен па ёй. Калі б час можна было б адкруціць назад, то сама паглыблена вывучыла б мову.
А потым школьнікі адказалі на пытанні госці – пазнаёмілі з планамі на будучае, падзяліліся поглядамі на прафесіі, расказалі як адносяцца да настаўнікаў і што падабаецца ў школьнай сталовай.
Імправізаваны ўрок закончыўся. Званок празвінеў у той момант, калі нехта са школьнікаў запытаў: “А вы прыйдзеце да нас яшчэ?”… Магчыма, наступная сустрэча з парламентарыем адбудзецца ў Авальнай зале.

One каментарый да “«100 пытанняў даросламу»

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.