Бывай, лета…

Урачыста прайшоў Дзень ведаў у Вялікачучавіцкай СШ. Вясёлыя тварыкі прыгожа апранутых дзяцей літаральна патаналі ў рознакаляровых букетах кветак.
28 малышоў упершыню пераступілі школьны парог. Іх разам з іншымі вучнямі, настаўнікамі і бацькамі шчыра вітала дырэктар Ірына Грышкевіч. Яна выказала ўдзячнасць тым, хто аказаў дапамогу ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Граматы і пахвальныя лісты былі ўручаны выдатнікам і “харашыстам”, а падзячныя пісьмы – дзецям, якія летам шчыравалі ў працоўным лагеры.
Пажадаў поспехаў у авалоданні ведамі дзецям, цярпення і творчых дасягненняў настаўнікам старшыня сельсавета Аляксандр Соц. Прагучаўшы першы званок абвясціў аб пачатку заняткаў.
Алена МУРАВЕЙКА, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце СВК “Чучавічы”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.