Набыць кватэру ў новым доме – рэальнасць

Лунінец год ад года прыгажэе і прырастае новымі шматпавярхоўкамі. Незаўважна за некалькі месяцаў па вуліцы Гагарына паявіліся яшчэ два дзевяціпавярховыя жылыя дамы. Калі завяршыцца іх будаўніцтва, і хто мае права атрымаць тут кватэру? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Кацярына МІЛАВАНАВА:
– Гэтыя два 72-кватэрныя жылыя дамы ўзводзяцца па дзяржаўным заказе. Іх плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў кастрычніку 2014 года. Згодна з праектам, кватэры тут даволі прасторныя. Так, плошча аднапакаёвай – 47,8 квадратных метра, двухпакаёвай – 61,69 і 64,56, трохпакаёвай – 83,52. Кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы складзе прыкладна 7,4 мільёна беларускіх рублёў.
– Хто можа атрымаць жыллё па дзяржзаказе?
– Грамадзяне, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №13 ад 06.01. 2012 г. “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў”. Пры ўзвядзенні прымяняюцца праекты эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Заказчыкам у нашым рэгіёне выступае УП “УКБ Лунінецкага раёна”.
Менавіта УКБ атрымлівае на будаўніцтва льготныя крэдыты, якія прадастаўляюцца ААТ “АСБ Беларусбанк”. Райвыканкам прапануе набыць кватэры грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў i карыстаюцца правам на атрыманне льготнага крэдыту, згодна з чаргой.
– Хто мае права на атрыманне льготных крэдытаў, і наколькі вялікая чарга ў горадзе?
– У спісе маючых патрэбу ў жыллі ў Лунінцы – больш як 2 тысячы чалавек. Але справа ў тым, што не ўсе прэтэндуюць на атрыманне льготнага крэдыту, а значыць, яны не могуць набыць кватэры ў дамах, што будуюцца па дзяржзаказе. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №13, аб якім ішла гаворка вышэй, ільготны крэдыт прадастаўляецца: вайскоўцам, грамадзянам, якія маюць права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў. У пералік трапілі малазабяспечаныя грама-дзяне Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з ліку: мнагадзетных сем’яў; грамадзян, у складзе сем’яў, у якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды дзяцінства I і II групы; грамадзян, што перанеслі або пакутуюць на прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Да таго ж, не абышоў Указ ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання; тых, хто не менш за 10 год туліцца ў інтэрнатах, у жылых памяшканнях дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду па дагаворах найму і паднайму; маладыя сем’і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў і іншыя.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, карыстаюцца правам на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў як і грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
– А што рабіць тым, хто не ўвайшоў у гэты пералік? Як ім палепшыць свае жыллёвыя ўмовы?
– Больш за тысячу чалавек з тых, што стаяць у чарзе ў райвыканкаме, не маюць права атрымаць ільготны крэдыт. У мэтах вырашэння жыллёвага пытання гэтай катэгорыі грамадзян, зараз вывучаем пытанне аб неабходнасці долевага будаўніцтва ў Лунінцы. Грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, індывідуальныя прадпрымальнікі, юрыдычныя асобы могуць за ўласныя сродкі набыць кватэры ў шматпавярхоўцы. Пры наяўнасці жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы або пабудаваць аб’ект нерухомасці (72 чалавекі), бу-дзе пачата праектаванне, а потым і ўзвядзенне дома. У эксплуатацыю яго плануецца здаць у 2015 го-дзе. Калі хтосьці зацікавіўся такой прапановай, трэба звярнуцца ў ка-бінет 211 райвыканкама. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 2-12-87.

6 каментарыяў да “Набыць кватэру ў новым доме – рэальнасць

  1. Хай Кацярына паспрабуе набыць кватэру у новым доме.

  2. алексей

    - Edit

    какую-то недавно продала. Это что уже третья? класно.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.