Прэміі – школьнікам

молочкаТрадыцыйнае святочнае ўшанаванне да новага навучальнага года прайшло на ААТ «Лунінецкі малочны завод».

Разам з бацькамі ў актавай зале прадпрыемства сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі, якія закончылі мінулы год з выдатнымі адзнакамі. Сёлета грашовыя прэміі за добрую вучобу ад дырэктара завода Сяргея Карпца атрымаў 31 вучань. Таксама ім паказалі фільм пра завод і арганізавалі салодкі стол.
Ларыса КАРПЕЦ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце.
Фота Аркадзя КАЛЯНКОВІЧА.

 
ДАПАМОЖАМ РАЗАМ
Беларускі Чырвоны Крыж заклікае ўсіх неабыякавых да падзей у суседняй Украіне аказаць дапамогу.
Грашовыя ахвяраванні можна пералічыць на разліковы рахунак 3015500114013 у ЦБП №500 ААТ “Прыорбанк”, МФО 153001749 з абавязковай паметкай “Дапамога Украіне”. Таксама можна адправіць смс-паведамленне на кароткі нумар 553 у наступным выглядзе: 501, прабел, сума ахвяравання. Сабраныя сродкі накіроўваюцца на забеспячэнне грамадзян Украіны прадуктовымі і гігіенічнымі наборамі, сезонным адзеннем і медыкаментамі.
Можна таксама дапамагчы рэчамі, прадметамі гігіены і прадуктамі харчавання. Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа размешчана па адрасе: г. Лунінец, вул. 50 год Кастрычніка, 4. Тэлефон 2-38-47.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.