Дэкларуем даходы

налоговаяУ адпаведнасці з заканадаўствам да 2 сакавіка 2015 года падатковую дэкларацыю (разлік) абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, якія атрымалі на працягу 2014 года даходы: 

  • ад бязвыплатнага адчужэння (у тым ліку шляхам продажу, абмену) больш як адной кватэры, жылога дома, садовага ўчастка, дачы, гаража, зямельнага ўчастка на працягу 5 год; а таксама аднаго аўтамабіля або іншага транспартнага срод-ку на працягу года;
  • ад продажу нежылых памяшканняў;
  • пры атрыманні ў выніку дарэння маёмасці і грашовых сродкаў ад фізічных асоб на суму больш як 37 мільёнаў 835 тысяч рублёў;
  • атрыманыя ў выглядзе выйгрышаў праз Інтэрнэт-казіно, у выніку дзейнасці на рынку ФОРЭКС;
  • атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы заработная плата, прэміі, а таксама паштовыя і банкаўскія пераводы на суму больш як 37 мільёнаў 835 тысяч рублёў;
  • іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх ускладзена на падатковых агентаў;
  • даходы ў выглядзе вяртання ўзносаў, пры спыненні грамадзянамі будаўніцтва кватэр і (або) індывідуальных жылых дамоў, а таксама пры выбыцці з членаў арганізацый забудоўшчыкаў да завяршэння будаўніцтва.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 6-28-41.

Святлана АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік начальніка ІМПЗ
Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.