Праверкі якасці прадукцыі

минздравСпецыялісты раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі незапланаваныя аператыўныя праверк аб’ектаў рознічнага гандлю розных формаў уласнасці з выкарыстаннем лабараторных метадаў даследавання.

У ходзе мерапрыемстваў на 31 прадпрыемстве асаблівую ўвагу звярнулі на наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадуктаў. Выяўляемасць парушэнняў склала 90,3 працэнта. Для лабараторнага кантролю ўзялі 28 проб сыравіны і прадуктаў, з іх 21 — імпартнай вытворчасці.

Па выніках праверак складзены 18 пратаколаў на службовых асоб, 5 — на юрыдычных, 3 — знаходзяцца на разглядзе. Выдадзены прадпісанні: 3 — аб ліквідацыі парушэнняў, 8 — аб прыпыненні эксплуатацыі, 2 — аб скарачэнні асартыменту, 8 — аб забароне рэалізацыі 16-ці найменняў прадукцыі айчыннай вытворчасці. Агульная вага забароне-най да рэалізацыі тавараў склала 25,802 кілаграма.

Цяпер праводзяцца аператыўныя праверкі па пытанню захавання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры абарачэнні харчовай сыравіны і прадуктаў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.