Выбуховыя рэчывы — у мірных мэтах

взрывчаткаШтогод арганізацыі і прадпрыемствы краіны выкарыстоўваюць у сярэднім каля 10 тысяч тон выбуховых рэчываў у мірных мэтах. Патрэба ва ўгнаеннях, цэменце і шчэбені пастаянна расце, а значыць — узрыўчаткі будзе расходавацца больш і больш. Балазе, магчымасці нашых кар’ераў дазваляюць павялічваць здабычу карысных выкапняў.

Выбуховыя работы вядуцца для рыхлення скальных і мёрзлых парод на адкрытых горных распрацоўках, у шахтах, пры ліквідацыі аварыйных сітуацый (падчас знішчэння выбухованебяспечных прыстасаванняў), разбурэнні аварыйных збудаванняў, воданапорных вежаў, дымаходных труб і драблення фундаментаў.

Раней выбуховыя рэчывы ў нашай краіне не выраб-ляліся, таму іх даводзілася завозіць з-за мяжы. Праблему імпартазамяшчэння вырашыла Пастанова Саўміна Рэспублікі Беларусь №1536, прынятая 17 лістапада 2007 года, на падставе якой пры “Цэнтры ўтылізацыі артылерыйскіх снарадаў і інжынерных боепрыпасаў” на тэрыторыі прамысловай пляцоўкі РУВП “Граніт” пачалі ствараць філіял па вытворчасці прамысловых эмульсійных выбуховых рэчываў. У канцы 2010-га ён быў уведзены ў строй. Гэта дазволіла на 80 працэнтаў зменшыць аб’ёмы перавозак прамысловых выбуховых рэчываў за кошт павелічэння іх вытворчасці з невыбуховых кампанентаў у змяшальна-зарадных машынах.

Дастатковая колькасць “уласнай” узрыўчаткі дазволіла не толькі зрабіць таннейшай вытворчасць угнаенняў, цэменту і шчэбеню, але і з’эканоміць валюту, якую трэба было б затраціць на набыццё выбуховых рэчываў за мяжой.

Андрэй ЛЮТЫ,
дзяржаўны інспектар абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.