Забарона ў радыусе 500 метраў

налоговаяЗгодна з Законамі “Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага эцілавага спірту» і “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» забараняецца рознічны гандаль алкагольнымі напіткамі падчас правядзення масавых, спартыўных мерапрыемстваў у месцах іх правядзення і ў радыусе 500 метраў прылягаючых да іх тэрыторый арганізатарамі і ўдзельнікамі вызначаных масавых мерапрыемстваў за дзве гадзіны да пачатку і на час правядзення гэтых мерапрыемстваў.

Гэта таксама датычыць арганізацый і асоб, якія не з’яўляюцца іх арганізатарамі і ўдзельнікамі, за выключэннем выпадкаў рознічнага гандлю алкагольнымі напіткамі на аб’ек-тах грамадскага харчавання для правядзення запланаваных раней урачыстых і рытуальных мерапрыемстваў.

За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч.5 артыкула 12.26 КоАП Рэспублікі Беларусь — штраф ад 150 да 200 базавых велічынь, індывідуальнаму прадпрымальніку ці юрыдычнай асобе пагражае ад 200 да 500 базавых велічынь.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: г. Лунінец, вул. Я. Коласа, 50 або па тэл. 6-23-30.

Аляксандр ВАНЮК,
начальнік аддзела аператыўна-кантрольнай работы ІМПЗ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.