23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 февраля

ПАВАЖАНЫЯ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ! ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ!

Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята мы адзначаем з асаблівым пачуццём, паколькі яно сімвалізуе мужнасць, стойкасць і патрыятызм беларускага народа. Ва ўсе часы служба была свяшчэнным абавязкам грамадзяніна. I ў гэты дзень мы віншуем тых, хто забяспечвае нашу бяспеку, ушаноўваем памяць герояў мінулых гадоў.

У народнай памяці назаўсёды застануцца подзвігі невядомых салдат, выканаўшых свяшчэнны доўг перад Радзімай, загінуўшых за яе незалежнасць і свабоду. Навечна ўпісаны ў гісторыю імёны нашых землякоў, якія ў цяжкі час уставалі на абарону роднай зямлі, дома, сям’і.

Кожны, хто ўсведамляе сябе абаронцам Айчыны, ведае, наколькі важныя ў чалавеку такія якасці, як сіла і вынослівасць, падтрымка і ўзаемавыручка. Яны неабходныя не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым, мірным жыцці, дапамагаючы пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху, быць моцнай апорай і абаронцам для родных і блізкіх. Менавіта такімі імкнемся выхоўваць юнае пакаленне лунінчан. Упэўнены, што цяперашняя моладзь стане годным пераемнікам сваіх бацькоў і дзедаў у справе служэння нашай краіне і беларускаму народу. Жадаем абаронцам Айчыны моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Поспехаў усім, хто сёння стаіць на варце нашай Радзімы!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў

лента георгиевская

ШАНОЎНЫЯ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ! ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ!

Прыміце самыя шчырыя ВІНШАВАННІ з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

23 лютага — свята не толькі тых, хто носіць і насіў пагоны. Гэта свята ўсіх сапраўдных мужчын, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону свайго дома, сям’і і Бацькаўшчыны. У гэты святочны дзень хочацца ўспомніць тых, хто прайшоў франтавыя дарогі, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме, а ў пасляваенны перыяд плённай працай умацоўваў баявую моц арміі, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак.

Жадаем абаронцам Айчыны мужнасці, бадзёрасці духу, мірнага неба, поспехаў у службе і новых здзяйсненняў на дабрабыт нашай роднай Лунінеччыны!

З павагай — Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

лента георгиевская

 

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.