Абаронцам Айчыны і ўсім мужчынам

IMG_3681Абаронцам Айчыны і ўсім мужчынам быў прысвечаны канцэрт, які ў панядзелак адбыўся ў гарадскім Доме культуры.

З віншавальнымі словамі звярнуўся да віноўнікаў урачыстасці старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч: “Невыпадкова, што ў самой назве свята закладзена прызванне і абавязак — абараняць Айчыну. У гэты дзень асабліва адзначаем патрыятызм, моц духа і вернасць!”. Аб мужнасці і гераізме гаварыў у сваім выступленні раённы ваенны камісар палкоўнік Уладзімір Жук.

Шэраг супрацоўнікаў райваенкамата, вайсковых часцей, ветэранаў Міністэрства абароны, членаў раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” атрымалі вышэйшыя ўзнагароды раёна — Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы. А самадзейныя артысты Лунінеччыны дабавілі прыемных хвілін усім, хто сабраўся ў зале ГДК, падарыўшы прыгожыя песні.

IMG_3649

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.