Брэстчына — спартыўны рэгіён

Лис вручает награды МихануНа сустрэчу з губернатарам Брэсцкай вобласці былі запрошаны 28 вядучых спартсменаў і трэнераў рэгіёна, якія паказалі лепшыя вынікі ў 2014 годзе. У іх ліку нашы землякі — Эдуард МІХАН і яго першы трэнер Валерый ЖУКОЎСКІ.

Адкрываючы сустрэчу, старшыня аблвыканкама Анатоль ЛІС адзначыў, што яна працягвае склаўшуюся ў рэгіёне традыцыю і дае магчымасць не толькі падвесці вынікі года, але і абмеркаваць задачы, якія стаяць перад спартсменамі вобласці. Губернатар падзякаваў за цярпенне, волю да перамогі і высокія дасягненні ўсіх, хто ўнёс вялікі асабісты ўклад у заваяванне медалёў і праславіў далёка за межамі краіны Беларусь і Брэсцкую вобласць. Ен таксама выказаў надзею, што спартсмены Брэстчыны годна прадставяць нацыянальную зборную і на маючых адбыцца Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

Уручаючы сертыфікат на штомесячную прэмію аблвыканкама Эдуарду Міхану, кіраўнік вобласці пажадаў дзесяціборцу, каб ён хутчэй змог “дагнаць” калегу па зборнай Андрэя Краўчанку, а Валерыю Жукоўскаму — больш таленавітых вучняў. Акрамя грашовых прэмій і сертыфікатаў, усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі каштоўныя падарункі ад Прадстаўніцтва НАК у Брэсцкай вобласці.

— Вельмі прыемна, што на Брэстчыне так многа ўвагі надаюць спартсменам, — дзеліцца ўражаннямі Эдуард. — За кожнай перамогай — штодзённыя трэніроўкі, велізарныя нагрузкі, часцінка душы кожнага з нас. Дзякуй кіраўніцтву вобласці за садзеянне ў атрыманні кватэры ў Брэсце. Таксама вы-казваю ўдзячнасць нашаму сенатару Таццяне Удавенка, якая на працягу многіх год аказвае матэрыяльную падтрымку. Яна так неабходна пры падрыхтоўцы да спаборніцтваў еўрапейскага і сусветнага ўзроўняў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.