Дабрыня без межаў

CIMG6785У Лунінецкай гімназіі дзейнічае гурток “Асновы праваслаўнай культуры”. У студзеньскія дні яго ўдзельнікі падрыхтавалі тэатралізаванае каляднае прадстаўленне. Расказвае кіраўнік гуртка — бібліятэкар Ірына Пятроўна Раманчук:

— Першае выступление адбылося перад вучнямі 5-8 класаў гімназіі. Мае гурткоўцы — вучні 5 “А” класа — з вялікім старанием чыталі вершы ў гонар Божага Нараджэння. Пранікнёна і святочна выступілі Карына Курыловіч, Насця Трохіна, Алеся Вярэніч, Аляксандр Злотаў. Атмасферу чароўнасці калядных святаў Марыя Хаменка ўвасобіла ў ігры на цымбалах твору Уладзіміра Іванова “Пастараль”. Яна ж выканала ролю жонкі гаспадара гасцініцы ў інсцэніроўцы біблейскай гісторыі цуда ў Віфлееме. Таксама таленавіта сыгралі Віталь Кацуба (гаспадар гасцініцы), Аляксандра Хаменка (пляменніца), Станіслаў Благадзёраў (купец), Андрэй Бут-Гусаім і Максім Драгунчык (пастушкі). Выступленню юных акцёраў садзейнічала музычнае суправаджэнне.

Цёпла сустрэлі дзяцей у аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Прысутныя з замілаваннем сачылі за падзеямі, якія развіваліся перад імі. Пастаноўка, прасякнутая святлом каляднай урачыстасці, выклікала ў іх ціхія слёзы радасці…

Што да дзяцей, то ім вельмі спадабалася сваёй творчасцю паляпшаць настрой навакольным. Да 15 лютага, калі лічыцца, што зіма сустракаецца з вясной, а значыць — завяршаюцца калядныя святкаванні, гімназісты плануюць ажыццявіць яшчэ некалькі “гастроляў” па аб’ектах сацыяльнага прызначэння і парадаваць абяздоленых лёсам людзей.

Таццяна ВАСІЛЬЕВА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.