ДТСААФ — за моцную і квітнеючую Беларусь

IMG_0203У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі і ў праграме месячніка, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны, на базе лунінецкай СШ №2 адбылося каманднае першынства раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Падчас урачыстага адкрыцця ўдзельнікаў спаборніцтваў, а сабралася на гэты раз 21 каманда, віталі старшыні: Лунінецка-Ганцавіцкай МРАС ДТСААФ — Барыс Гнедзька і раённай арганізацыі ГА “ Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганистане” — Аляксандр Жуланаў.

На працягу 6 гадзін юнакі спаборнічалі ў трох дысцыплінах. Трэба адзначыць, што ва ўсіх лепшымі сталі вучні лунінецкай СШ №2: у практыкаванні ВП-1 (стральба з апорай аб стол) перамог Максім Грушэўскі, ВП-2 (стральба стоячы) — Дзмітрый Насковіч, ВП-3 (стральба з калена) — Уладзіслаў Савіч. Адпаведна і першае каманднае месца — у гаспадароў, якія набралі 444 ачкі. Другім прызёрам стала зборная лунінецкай СШ №1, а ўсе яе прадстаўнікі заваявалі серабро ў асабістым першынстве: Максім Філіновіч (ВП-1), Аляксей Мельнік (ВП-2) і Аляксандр Шостак (ВП-3) . Бронзавымі прызёрамі сталі Васіль Ільючык з Багданаўскай СШ (ВП-1), Ілья Макаед з Вялікачучавіцкай СШ (ВП-2) і Яўген Камовіч з Сінкевіцкай СШ (ВП-3). Апошні, дарэчы, зрабіў важкі ўклад у камандную скарбонку, дазволіўшы Сінкевіцкай СШ заняць трэцяе месца. У шасцёрку мацнейшых увайшлі таксама Дварэцкая СШ, ЦДТ і Язвінская СШ.

Усе пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды ад ДТСААФ, раённай арганізацыі ГА “ Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і райкама БРСМ.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.