«Дзень краліста»

DSC_0208Пад такой назвай у басейне “Дэльфін» прайшло першынство сярод выхаванцаў ДЮСШ 2005-2007 і 2002-2004 гадоў нараджэння.

Удзельнікаў спаборніцтваў, а іх сабралася больш як 80, вітала дырэктар Наталля Баўкуновіч. Юныя спартсмены змагаліся на дыстанцыі 50 метраў.

У хлопчыкаў малодшай узроставай трупы пераможцамі сталі Дзяніс Яраховіч (вольны стыль, брас), Артур Яраховіч (кроль на спіне). У дзяўчынак — Аліна Трухановіч (вольны стыль), Ксенія Андрайчук (брас), Яна Шаламіцкая (кроль на спіне).

У юнакоў 2002-2004 гадоў нараджэння недасягальнымі для сапернікаў сталі Раман Чыжакоў (вольны стыль і батэрфляй), Данііл Хацько (брас), Ілья Новак (кроль на спіне). Сярод дзяўчынак самыя хуткія секунды паказалі Дзіяна Кіпцэвіч (вольны стыль) і Вольга Жук (кроль на спіне).

Трэба дадаць, што падчас спаборніцтваў 28 юных спартсменаў выканалі нарматывы юнацкіх разрадаў. Раман Чыжакоў пераадолеў 50-метровую дыстанцыю вольным стылем за 32,85 секунды, што адпавядае ІІІ даросламу разраду. Пераможцы і прызёры адзначаны граматамі адпаведных ступеняў. Наступнае выпрабаванне плаўцоў запланавана на май.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.