«Дзверы міласэрнасці»

volunteer1

Пад такой назвай пачаў работу клуб валанцёраў у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Лунінецкі ТЦСАН”.

Справа новая, але вельмі патрэбная адзінокім людзям і інвалідам. Урач Таццяна Мацкевіч, масажыст Лідзія Страбкова, іерэй Алексій Ільючык — кіраўнік праваслаўнага клуба “На крылах веры”, калектыў работнікаў Язвінскага СДК, удзельнікі вакальнай трупы! “Вытокі” і іх мастацкі кіраўнік Мікалай Вячорка з адкрытай душой ідуць туды, дзе неабходны маральная падтрымка і фізічная дапамога. Яны ведаюць, як стварыць цудоўны настрой немаладым мужчынам і жанчынам, якія пераадолелі ў жыцці больш гора, чым спазналі радасці. Толькі з дапамогай маладзейшых, сэрцы якіх поўняцца дабрынёй, старасць не будзе здавацца цяжкай і сумнай.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.