Галоўны сход года

голосованиеЛюты  — традыцыйны месяц справаздачных і справаздачна-выбарных сходаў у сельгасарганізацыях раена.

Першы з іх адбыўся ў СВК «Багданаўка». На галоўны сход года, які праходзіў у сельскім Доме культуры, вяскоўцы сабраліся дружна. У прэзідыум, акрамя старшыні і членаў праўлення сельгаскааператыва, былі запрошаны прадстаўнікі раённай і мясцовай выканаўчай улады — начальнік райфінаддзела Леанід Юнчык, галоўны аграном райсельгасхарчу Барыс Абравец, старшыня Багданаўскага сельвыканкама Сяргей Фурсевіч, начальна аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС Анатоль Молчан.

Старшыня праўлення Сяргей Мелюх падвёў вынікі работы сельгаскааператыва за мінулы год. А ён парадаваў працаўнікоў гаспадаркі добрым ураджаем ніў, — намалацілі амаль 3 тысячы тон зерня. І ў гэтым не толькі роля спрыяльнага для зерневых надвор’я мінулага года, але і ўклад хлебаробаў. Пад кіраўніцтвам галоўнага агранома Яўгеніі Антановіч на палеткі своечасова вывезлі дастатковую колькасць арганікі, унеслі неабходныя мінеральныя ўгнаенні. Своечасова спраўляліся са знішчэннем пустазелля. Аднак прыбытку ў цэлым раслінаводства не дало. Толькі ад продажу зерня страты склалі 950 мільёнаў рублёў.

Галоўнай жа галіной, якая прыносіць штодзённы прыбытак, з’яўляецца жывёлагадоўля. На жаль, пастаўленыя задачы выканаць не атрымалася. З плануемых 1480 тон малака мелі 1250 тон. На 104 галавы менш атрымалі прыплоду. Высокім застаецца расход кармоў: на 1 цэнтнер малака затрацілі 1,4 цэнтнера кармавых адзінак. У выніку сабекошт 1 тоны малака склаў 3 мільёны 833 тысячы рублёў.

У мясной галіне пры заданні 95 тон, вага выгадаванай жывёлы склала 84,4 тоны. Рэалізавалі 100 тон мяса, што ў разліку на 100 гектараў сельгасугоддзяў складае 3,6 цэнтнера.

На бягучы зімова-стойлавы перыяд нарыхтавалі дастаткова сена, сенажу і сіласу: у разліку на ўмоўную галаву — 27 цэнтнераў кармавых адзінак. Гэта дае ўпэўненасці, што пастаўленыя задачы на 2015-ты будуць выкананы. Сёлета плануецца атрымаць 3500 кілаграмаў малака ад 1 каровы, і дасягнуць 700-грамовых сярэднясутачных прываг жывёлы на дарошчванні. Вялікую ўвагу неабходна ўдзяліць якасці малака. Летась вышэйшым гатункам прадалі яго 62 працэнты. Прыкладна 6 працэнтаў ад гадавога надою былі залічаны другім гатункам, што прывяло да вялікіх страт.

Менавіта таму старшыня СВК “Багданаўка” Сяргей Мелюх запатрабаваў выкарыстаць усе наяўныя рэзервы, узмацніць працоўную і тэхналагічную дысцыпліну, выключыць выпадкі безгаспадарчасці, пазбавіцца неапраўданых затрат. Усё гэта пад сілу калектыву.

У ліку лепшых спецыялістаў і працаўнікоў кіраўнік назваў Святлану Аляксандраўну і Святлану Юр’еўну Ільючык, Мікалая Калешку, Мікалая Мелюха, Яўгена Беляка, Марыю і Алену Ярмольчык, Таццяну і Ніну Ільючык і некаторых іншых.

Сярод традыцыйных пытанняў, якія разглядаліся на сходзе, былі і новыя. Адно з іх — рэфармаванне СВК. Выбар паміж прапанаванымі варыянтамі — КУП ці ААТ — прысутныя так і не здолелі зрабіць.

Спакойна прайшлі выбары. Пры поўнай падтрымцы залы Сяргею Мелюху быў аказаны давер узначальваць калектыў на чарговы тэрмін. Дружна прагаласавалі за новы склад праўлення і рэвізійнай камісіі. Выбралі таксама яе кіраўніка і старшыню прафкама. Як і належала па рэгламенту, усё мерапрыемства прайшло на працягу 1,5 гадзіны. Закончылася яно прыемна: працаўнікі атрымалі прэміі.

Галіна КУЧЭЙКА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.