Колькасць зваротаў зменшылася

госконтрольЛетась у КДК Брэсцкай вобласці паступіў 701 пісьмовы зварот ад грамадзян і юрыдычных асоб, што на 118 менш, чым у 2013-ым.

Зменшылася і колькасць паўторных заяў — з 18 да 11. Прыемна, што такая ж тэндэнцыя і сярод вусных зваротаў: у 2014 годзе на асабісты прыём звярнуліся 280 чалавек, а ў 2013-ым — 333. Праведзена 41 “прамая тэлефонная лінія” і 41 вы-язны прыём грамадзян.

Большасць паступіўшых зваротаў датычацца пытанняў дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавой і жыллёвай сферы, добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, а таксама працы і заработнай платы. Праведзена 37 праверак. 46 асоб на пасадзе і 7 юрыдычных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на агульную суму амаль 84 мільёны рублёў, 78 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку 4 вызвалены ад займаемых пасад, заведзена 8 крымінальных спраў.

Аляксандр СКАВЫШ,
намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці
і арганізацыйнай работы КДК Брэсцкай вобласці

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.