Масленіца: Блінамі частавалі і… даравалі

IMG_3457

Цудоўнае веснавое надвор’е ў многім паспрыяла арганізатарам раённага свята Масленіца. Задоўга да яго пачатку на плошчы Леніна пачалі збірацца лунінчане.

I калі спачатку дзеці і дарослыя размяшчаліся невялікімі гуртамі, то пасля выхаду на сцэну самадзейных калектываў, усе пачалі сцягвацца туды. Хтосьці падпяваў песням, якія, па словах Настассі Якавец, “не такія модныя, але ж народныя”. Хтосьці ласаваўся блінцамі і аладкамі, выбар якіх быў у нядзелю на славу, і пазайздросціць такому асартыменту маглі многія гаспадыні. Дзетвара з задавальненнем удзельнічала ў арганізаваных для іх конкурсах. Не адставалі ад хлопчыкаў і дзяўчынак дарослыя — перацягвалі канат, скакалі ў мяш-ках і “лёталі” на мётлах.

IMG_3571А калі Вясна-зараначка запрасіла ўсіх у карагод каля пудзіла 3імы, туды адразу перамясціўся цэнтр святкавання. Кожны хацеў, каб у агні кастра згарэла ўсё, “што перашкаджае жыць, што не падабаецца”. А мясцовыя артысты працягвалі дарыць святочны настрой добрымі эстраднымі песнямі. Лунінчане не спяшаліся разыходзіцца з плошчы. То тут, то там гучала — “Даруйце мне”, а ў адказ чулася — “Бог даруе, і Я дарую!”. Свята атрымалася на славу!

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.