Моднымі «стрыжкамі» сустракаюць вясну

IMG_0722У Лунінцы пачалася абрэзка дрэў. Па словах начальніка ўчастка санітарнай ачысткі КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” Сяргея Самусевіча, работы носяць планавы характар, і гэта працэдура ніколькі не шкодзіць зялёным насаджэнням.

Спачатку камунальнікі ўважліва абследуюць кожнае дрэва і вызначаюць аб’ём неабходных работ. Паралельна працуюць камісіі, якія складаюць акты на спілаванне небяспечных. Асаблівая ўвага надаецца тым насаджэнням, што знаходзяцца ўздоўж ліній электраперадачы, а таксама тратуараў і перашкаджаюць руху пешаходау. Іх абрэзка праводзіцца ў першую чаргу. Сёлета ў Лунінцы плануецца зрабіць “стрыжку” 250 дрэвам. Падрыхтаваны да вясны ўжо дрэўцы па вуліцы Гомельская, вербы, што растуць па Чырвонай каля БТІ. Тут работы працягнуцца і ў бліжэйшыя дні. На чарзе — Савецкая і іншыя вуліцы.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.