Не спазніцеся з раскайваннем

лишение родительских правУ адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 ад 24.11. 2006 г. “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях», асобы, позбоўленыя бацькоўскіх правоў, павінны кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей у дзіцячых установах.

Згодна з пунктам 15 Дэкрэта №18, па ісках мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў або ўпаўнаважаных імі арганізацый абавязаныя асобы могуць быць выселены ў судовым парадку з займаемых жылых памяшканняў дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду з прадастаўленнем іншых жылых памяшканняў меншай плошчы і (або) якія саступаюць па сваіх якасцях, у тым ліку паза межамі дадзенага населенага пункта, на тэрмін, вызначаны рашэннем суда.

Жыхарка Мікашэвіч, якая пазбаўлена бацькоўскіх правоў, з’яўляецца наймальнікам трохпакаёвай кватэры агульнай плошчай 60,6 квадратных метра. За угрыманне дачкі і сына ў дзяржаўных установах на ёй “вісіць” доўг больш як 30 мільёнаў рублёў. Улічваючы, што гараджанка не імкнецца яго пагашаць, пракуратура раёна прад’явіла ў суд іскавую заяву аб высяленні абавязанай асобы з кватэры з прадастаўленнем ёй іншага жылога памяшкання. Яе ж кватэра па дагавору найма будзе здавацца іншым грамадзянам, а сродкі — ісці на пакрыццё доўгу.

Рашэннем суда 27 студзеня іск задаволены ў поўным аб’ёме. Непаўналетнія дзеці, за якімі замацавана трохпакаёвая кватэра ў Мікашэвічах, зараз знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, а па дасягненні 18-годдзя змогуць вярнуцца ў сямейнае гняздо.

Да нядаўняга часу ў адносінах асоб, якія абавязаны кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, нельга было ўзбудзіць крымінальную справу за ўхіленне ад пакрыцця выдаткаў, калі дзіцяці споўнілася 18 год.

З 28 студзеня ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў частку 2 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Згодна з імі, цяпер яны могуць быць прыцягнуты як да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад пакрыцця выдаткаў, так і да адказнасці пагасіць назапашаны доўг у поўным аб’ёме.

Вераніка ПАЛЯЙЧУК,
памочнік пракурора

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.