Помнім загінуўшых, шануем жывых

IMG_2598-1У Лунінцы ўрачыста адзначылі 26-ую гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістана. Каля помніка загінуўшым землякам сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, працоўных калектываў і воіны-інтэрнацыяналісты.

Пранізлівы вецер церушыў жалобныя кветкі на вянках. Былыя салдаты і афіцэры стаялі невялікімі групамі, трымаючы у руках па дзве чырвоныя гваздзікі. Раз-пораз чуліся фразы: “Ну, як ты, баец? Рады бачыць!”. Старшыні райвыканкама Васіль Агіевіч і райсавета — Віктар Рафаловіч паціснулі руку кожнаму афганцу. Неўзабаве ціхае неба ўздрыгнулася ад мірных залпаў у памяць 9 ураджэнцаў нашага раёна, якія, накіраваўшыся выконваць воінскі абавязак, так і не пераступілі парог бацькоўскай хаты. Узгадаў іх пайменна Васіль Міхайлавіч падчас свайго выступления ў кінатэатры “Кастрычнік”, дзе пасля ўскладання кветак сабраліся ўдзельнікі ўрачыстасці. Аддаючы даніну памяці, яны стоячы слухалі павольныя гукі метранома… Кіраўнік раёна заўважыў: “Як бы сёння па-рознаму не ацэньвалі гэту вайну, нязменным застаецца адно: салдаты Савецкага саюза першымі правялі антытэрарыстычную кампанію. Аб тым, што і ў нашы дні ў свеце адбываюцца падобныя ваенныя канфлікты, сведчыць бясспрэчны факт: з тэрарызмам трэба змагацца. Тыя, хто прайшоў пекла Афгана, па-іншаму глядзяць на жыццё і цэняць яго. Вы застаяцеся ўзорам мужнасці, гонару і адвагі!»

IMG_2585-1IMG_2601-1Падкрэсліўшы актыўную грамадзянскую пазіцыю воінаў-інтэрнацыяналістаў і асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне, Васіль Агіевіч уручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя лістыі райвыканкама і райсавета. Такую ж прыемную місію выканаў намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганистане” Аляксандр Рамановіч, запрасіўшы баявых таварышаў на сцэну за каштоўнымі падарункамі і медалямі “За заслугі” I і II ступеняў. Да ўсіх цёплых слоў далучыўся раённы ваенны камісар Уладзімір Жук, які юбілейнымі медалямі ўзнагародзіў старшыню Лунінецка-Ганцавіцкай структуры ДТСААФ Барыса Гнедзьку і дырэктара Бастынскай сярэдняй школы Яраслава Койку. Кожнае выступление музычна падмацоўвалі культработнікі. Вельмі дапасавалі тэматыцы сустрэчы нумары і мастацкай самадзейнасці ад Сяргея Місікава, Віктара Кругліка, Ігара Мігалевіча, Галіны Куліцкай, Ігара Гапона, Леаніда Яраховіча, Людмілы Давыдчык і Алега Жумашава.

IMG_2634-1

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.