Раіліся ідэолагі

идеологияУ малой зале райвыканкама адбылося пасяджэнне ідэалагічнага актыву раёна.

Яго ўдзельнікі падвялі выінікі дзейнасці за 2014 год, абмеркавалі планы на перспектыву і ўзнагародзілі пераможцаў у чатырох конкурсах. Так, у намінацыі “Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы” падарункамі адзначаны ДЛГУ “Лунінецкі лясгас” (спецыяліст Алена Мёрзлая), СВК “Вулькаўскі світанак” (Галіна Соц), райспажыўтаварыства (Вольга Швіткова), УАЗ “Лунінецкая ЦРБ “(Таццяна Гурбановіч) і КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” (Таццяна Вакульчык). “Лепшыі кабінет намесніка (адказнага, спецыяліста) па ідэалагічнай рабоце” знаходзіцца на ААТ “Лунінецкі малочны завод” (Ларыса Карпец). “Лепшы пакой адпачынку” функцыянуе на РУВП “Граніт” (Маргарыта Сераокая). “Лепшы інфармацыйны куток” аформлены на ААТ “Спецжалезабетон” (Тамара Меляшкевіч). У спаборніцтве па арганізацыі ідэалагічнага суправаджэння асноўных сельскагаспадарчых кампаній перамогу святкавалі СВК “Багданаўка” (Алена Ільючык), “Велута” (Галіна Каліноўская) і “Дварэцкі” (Людміла Грыневіч). Ёсць чаму павучыцца па прапагандзе здаровага ладу жыцця ў філіяле “Аграграніт” (Алена Вайцяхоўская), ААТ “Лунінецкі малочны завод” (Ларыіса Карпец) і прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці (Алена Хілюціч).

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.