Стоп, парушальнікі!

налоговаяЗа мінулы год інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне правяла 62 выязныя праверкі арганізацый, у тым ліку ў адпаведнасці з абласным каардынацыйным планам — 25. Па іх выніках у бюджэт дадаткова паступіла 2 мільярды 257,6 мільёна рублёў.

Так, на адным з прыватных прадпрыемстваў устаноўлена, што ў 2012-2013 гадах пры вылічэнні падатку на прыбытак заніжалася падатковая база па прычыне неўключэння плацельшчыкам у склад пазарэалізацыйных даходаў сумы крэдыторскай запазычанасці пры ліквідацыі крэдытораў. Таксама ў 2012 годзе ў склад пазарэалізацыйных расходаў , якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні прыбытку, неабгрунтавана ўключана сума падаткаў, якія былі даналічаны па акце папярэдняй праверкі. У 2013-ым — завышаны затраты па вытворчасці і рэалізацыі вырабленых тавараў (работ, паслуг) з-за ўключэння ў састаў затрат сумы, выдаткаванай на набыццё падарункаў для работнікаў.

Усяго па акту праверкі даналічана ў бюджэт 62,1 мільёна рублёў, у тым ліку падаткаў — 44,7 мільёна, пені — 12,9 мільёна, эканамічных санкцый — 4,5 мільёна рублёў. Службовыя асобы арганізацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і штрафу ў памеры 2,9 мільёна рублёў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.