Свята для пераможцаў

“Это нужно не мертвым, это надо живым…” Бессмяротныя радкі Роберта Раждзественскага сталі лейтматывам незвычайнага па шчырасці і прачуласці свята, наладжанага ў гонар пераможцаў творчага конкурсу, аб’яўленага Міністэрствам абароны і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Прайшло яно ў драматычным тэатры Беларускай Арміі напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны. На гэты раз мерапрыемства прысвяцілі 70-годдзю Перамогі.

Усё, здавалася б, было традыцыйным: песні пра “землянку нашу в три наката” и “День Победы”, сцэны са спектакляў пра вайну, высокая нота патрыятычных вершаў (іх разам з іншымі выконваў і наш зямляк Мікалай Зіміч), да болю знаёмыя фотадакументы ваенных часоў… Але старонкі свята так удала аб’ядналі ў сцэнарыі, што на працягу гадзіны артысты здолелі трывала завалодаць увагай гледачоў, трымаючы іх на мяжы незвычайнай узнёсласці.

Цырымонія ўзнагароджвання пачалася з прывітальнага слова Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Андрэя Раўкова, які падкрэсліў, што цеснае ўзаемадзеянне з рэдакцыямі друкаваных выданняў, тэле- і радыёкампаніямі, інфармацыйнымі агенцтвамі іграе вялікую ролю ў фарміраванні адэкватнага разумения мер, прымаемых у Беларусі па захаванню міжнароднай і нацыянальнай бяспекі, а ў грамадзян — свайго асабістага дачынення да абароны Айчыны. Андрэй Аляксандравіч падзякаваў журналістаў за плённае супрацоўніцтва.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч запэўніла, што беларускія СМІ будуць і надалей імкнуцца дэманстраваць узоры сапраўднай журналісцкай творчасці, каб сённяшнія пакаленні свята неслі сцяг Перамогі, шанавалі подзвіг тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Рэйтынг творчага конкурсу на лепшае асвятленне пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь павышаецца з года ў год. Сёлета яго ўдзельнікамі сталі 96 рэдакцый газет, тэле- і радыёкампаній, інфармацыйных агенцтваў. Дасягненні рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны” былі адзначаны Граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якую ўручыў Міністр Андрэй Раўкоў. Рэдакцыя стала адзінай з газет Брэстчыны, удастоенай такой высокай узнагароды.

Затое гэта не адзінае дасягненне раёнкі ў новым годзе. “Лунінецкія навіны” былі ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ ў 2014 годзе дзейнасці Беларускай чыгункі. Акрамя гэтага, рэдакцыя адзначана Граматай Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь за актыўнасць і творчы падыход у папулярызацыі культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.