Свята сапраўдных мужчын

IMG_3266-1Для начальніка аўтамабільнай і электрагазавай службы воінскай часці 65408 лейтэнанта Канстанціна ТУПЕКІ — гэта першае прафесійнае свята ў афіцэрскіх пагонах. Прыемна, што пасля заканчэння ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ наш зямляк вярнуўся на малую радзіму.

Вадзіцель-аператар малодшы сяржант Уладзімір БРАДНІЦКІ ў часці пяты год. Падарункі ад жонкі Тамары і дачкі Кацюшы — заўсёды жаданыя і радасныя. Як і ўвага родных — для намесніка камандзіра батальёна па ўзбраенні і тэхнічнай частцы маёра Аляксандра ПАШКЕВІЧА, члена раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”.

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл — свята людзей, якія любяць сваю Радзіму і гатовы ўсімі даступнымі сродкамі абараняць яе. Тых, хто служыў у арміі, служыць ці будзе служыць. Самыя найлепшыя пажаданні вам!

IMG_3225-1

IMG_3289-1Хай будзе над нашай краінай толькі чыстае мірнае неба!

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.