Трэці год запар

IMG_0165Трэці год запар лепшымі баскетбалісткамі раёна сталі дзятлаўчанкі

У спартыўнай зале лунінецкай СШ №4 сабраліся 5 мацнейшых каманд, якія разыгралі тытул пераможцы раённай спартакіяды школьнікаў па баскетболе. Прайграўшы ў папярэдніх матчах камандам з мікашэвіцкай СШ №1 і Лахвенскай СШ па аднаму-два ачкі, лунінецкая СШ №1 не змагла працягнуць барацьбу за медалі. У матчы за трэцяе месца сустрэліся дзяўчаты з Лахвы і Любані. Трэба сказаць, любанскія школьніцы праявілі характар, былі больш актыўнымі ў нападзенні і менш дапускалі памылак у абароне. Гэта і стала вызначальным у іх перамозе над саперніцамі. Такім чынам, баскетбалісткі з Любанскай СШ пад кіраўніцтвам Міхаіла Капліча ўпершыню трапілі на п’едэстал. А Дар’я Нікалаевіч з гэтай каманды названа лепшым іграком турніру.

Матч за першае месца, можна сказаць, быў прагназуемы. Дзятлаўчанкі амаль гэтым жа складам летась сталі бронзавымі прызёрамі абласнога першынства. За год яны яшчэ больш набылі вопыту, таму ў гульні з дзяўчатамі з мікашэвіцкай СШ №1 (трэнер Міхаіл Насеня), выглядалі намнога мацней і заслужана ў трэці раз сталі пераможцамі раённай спартакіяды. За каманду, якую ўзначальваў Уладзімір Кацуба, выступалі Ліна Жук, Ірына Салавей, Валерыя Кацуба, Ганна Чарнавокая, Яна Чарнавокая, Ганна Канапацкая, Валянціна Канапацкая, Карына Клімчук, Анастасія Гопта і Вольга Канапацкая (на здымку).

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.