У лідарах — прамыслоўцы, транспартнікі і сувязісты

зарплатаНамінальная налічаная сярэдняя заработная плата па арганізацыях раёна (за выключэннем мікра- і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) за 2014 год склала 5 мільёнаў 191,7 тысячы рублёў, у тым ліку за снежань — 5 мільёнаў 627,1 тысячы.

Сярэдні заробак за снежань мінулага года павялічыўся на 11,2 працэнта ў параўнанні са снежнем 2013-га і на 9,3 працэнта — з лістападам 2014-га.

Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у снежні мінулага года зменшылася на 4,3 працэнта ў параўнанні са снежнем 2013-га і павялічылася на 8,6 працэнта — з лістападам 2014-га.

Самыя высокія заробкі ў снежні — у прамыслоўцаў (7 мільёнаў 396,1 тысячы рублёў), транспартнікаў і сувязістаў (7 мільёнаў 2,7 тысячы), у вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады (6 мільёнаў 601,2 тысячы), будаўніцтве (6 мільёнаў 557,1 тысячы). Медыкі ў сярэднім зарабляюць 4 мільёны 910 тысяч рублёў, настаўнікі — 3 мільёны 991 тысячу. Самая нізкая аплата працы зафіксавана ў сельскай і лясной гаспадарках — 3 мільёны 684,8 тысячы, а таксама гасцінічным і рэстаранным бізнесе — 3 мільёны 198,7 тысячы рублёў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.