Урачысты сход міліцыянераў-транспартнікаў

IMG_058724 лістапада 1944 года ў Бастыні пры разгроме банды ўкраінскіх нацыяналістаў загінулі 5 чалавек, у тым ліку двое старшых оперупаўнаважаных лінейнага аддзела міліцыі станцыі Лунінец — Аляксей Волкаў і Васіль Лычоў…

Аб гэтых і іншых гістарычных падзеях прыгадаў в.а. начальніка Лунінецкага АУСТ Віталь РЫЛАЧ, выступаючы перад калектывам на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 96-годдзю ўтварэння транспартнай міліцыі. Ен адзначыў таксама, што сённяшні асабовы склад шануе традыцыі і годна выконвае пастаўленыя задачы. Не адзін дзясятак раскрытых злачынстваў на раханку старшага оперупаўнаважанага Леаніда Аляшкевіча. Вялікі аб’ём прафілактычнай работы праводзяць начальнікі лінейных пунктаў станцый Мікашэвічы і Ганцавічы Андрэй Гнедзька і Віталь Калужа. Цёплыя словы гучалі ў адрас інспектара службы аховы правапарадку і прафілактыкі Уладзіслава Глухава, міліцыянераў патрульнапаставой службы Сяргея Наварыча, Юрыя Ільяшэвіча, Мікалая Баравіка і іншых. Хутка авалодала навыкамі і ўносіць важкі ўклад у работу аддзялення старшы інспектар па абароне дзяржаўных сакрэтаў Аляксандра МАЙСАК.

IMG_0555За высокія вынікі ў рабоце аб’яўлена падзяка Дзмітрыю Кавалевічу і Антону Канапацкаму. Музычныя падарункі супрацоўнікам транспартнай міліцыі адрасавалі вакалісты клуба чыгуначнікаў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.