Увага, год моладзі!

20150120-0002Больш як тры тысячы юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны прынялі ўдзел у рабоце 42-га з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Пленарнае пасяджэнне, дзе былі падведзены вынікі работы арганізацыі за тры гады, прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу. Сваімі ўражаннямі падзяліўся першы сакратар райкома БРСМ Юрый ПАЎЛОВІЧ:

— Гэта было сапраўднае свята! На мерапрыемстве прысутнічалі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, міністры, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Латвійскай Рэспублікі, а таксама дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны.

У Мінску прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Мы памятаем і ганарымся!”, прысвечанай 70-годдзю Вялікай Перамогі. Дэлегаты ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на плошчы Перамогі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у вайне. Потым усе адправіліся ў кінатэатр “Кастрычнік” на сустрэчу з акцёрамі фільма “Дзяржаўная граніца”, а затым прайшоў паказ самой кінастужкі.

На другі дзень у Палацы Рэспублікі абмеркавалі вынікі работы аб’яднання, вызначылі прыярытэтныя накірункі дзейнасці на бліжэйшыя тры гады, выказалі прапановы па развіццю маладзёжнага руху ў краіне. Завяршыўся форум пленарным пасяджэннем, на якім быў выбраны лідар БРСМ. Ім стаў Андрэй Белякоў. Зацверджаны саставы Цэнтральных камітэта і камісіі.

— Лкія пытанні паднімалі ўдзельнікі?

— Закранулі шмат тэм. Вырашаць іх неабходна разам, энергічна, крэатыўна, як сапраўдны саюз моладзі. Радуе, што Прэзідэнт падтрымаў асноўныя ініцыятывы арганізацыі, такія як стварэнне адзінага кансалідаванага бюджэту для мерапрыемстваў, адкрыццё патрыятычнага цэнтра на тэрыторыі нашай вобласці, далейшае развіццё студатрадаўскага руху. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што моладзь павінна прыняць актыўны ўдзел у маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

— Што новага чакае юнакоў і дзяўчат сёлета?

— Да 70-годдзя Перамогі запланаваны рэспубліканскі праект “Кветкі Вялікай Перамогі”. Сімвалам стане кветка яблыні з чырвона-зялёнай стужачкай, як адлюстраванне поспеху суверэннай незалежнай Беларусі. На раённым узроўні, як і раней, прымем удзел у рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі”. Вялікая ўвага надаецца фарміраванню здаровага ладу жыцця. Таму правядзенне турніраў па футболе “Скураны мяч”, першынства раёна па шматбор’і і іншых спартыўных мерапрыемстваў стала традыцыяй, якой не зменім і ў гэтым годзе. У рамках валанцёрскага руху “Добрае Сэрца” працягнем аказваць дапамогу інвалідам і пажылым людзям.

Гутарыла Марына МІКАЛАЕВА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.