Вясну гукалі, цяпла жадалі

DSCI2417Вясну гукалі, цяпла жадалі жыхары Мікашэвіч на масавым народным гулянні. Мерапрыемства, што адбылося у нядзелю, — свайго роду сімвал завяршэння масленічнага тыдня.

Яркае сонейка, выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны садзейнічалі таму, што гараджане сталі збірацца на плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт» раней прызначанага часу. Людзі няспешна прагульваліся сем’ямі, цешачыся цёпламу зацішнаму надвор’ю, ласаваліся пачастункамі, падрыхтаванымі для землякоў працаўнікамі філіялаў райспажыўтаварыства «Мікашэвіцкае рознічнае гандлёвае прадпрыемства» і «Грамадскае харчаванне», індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ці проста гутарылі за кубачкам кавы. Карысталіся попытам і дзіцячыя забавы, асабліва — электрамабілі. Канцэртна-забаўляльная праграма адкрылася прывітаннем старшыні Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіны Сыцэвіч. У аснову пастаноўкі, падрыхтаванай самадзейнымі артыстамі народнага тэатра, ляглі вядомыя хрысціянскія абрады — «Провады 3імы» і «Гуканне Вясны». А яшчэ забавы — частаванне блінамі, кіданне шапак і г.д. Сучасная інтэрпрэтацыя, арыгінальныя касцюмы і гукавое афармленне надалі традыцыйнаму святу новы сэнс.

Нямала радасных імгненняў падарылі гледачам салісты народнага хору і дзіцячага ансамбля «Домісолька», спявачкі Маргарыта Міхнавец, Кацярына Канапацкая, Таццяна Лусевіч і іншыя. Завяршылася гулянне ўрачыстым спальваннем пудзіла 3імы.

DSCI2384

DSCI2376

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.