Выхоўваць павагу да закона

рыбакНа пытанні чытачоў “ЛН” адказвае начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Уладзімір РЫБАК.

Марыя Пятроўна, Лунінец. Скажыце, калі ласка, ці было зарэгістравана ружжо, з якога злачынца застрэліў дзвюх жанчын? Як увогуле дапусцілі, што ў сямейнага дэбашыра, які не адзін раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, была зброя?

— Злачынства ўчынена з выкарыстаннем паляўнічага ружжа ТОЗ-63 шаснаццатага калібра, якое не было зарэгістравана ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Абставіны трагедыі вывучаюцца ў рамках расследавання ўзбуджанай крымінальнай справы. Дзеянні супрацоўнікаў аддзела буцуць адэнены па выніках праводзімай ведамаснай службовай праверкі.

— Тады яшчэ пытанне. У якіх выпадках у чалавека могуць забраць зброю?

— Такія выпадкі рэгламентуюцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2001 года №361-3 “Аб зброі”. Любы грамадзянін можа азнаёміцца з гэтым дакументам. Абавязковаму забіранню падлягае ўся незарэгістраваная зброя і боепрыпасы да яе. Зарэгістраваная зброя і боепрыпасы канфіскоўваюцца ў асоб, што маюць пэўныя захворванні, фізічныя недахопы, пры наяўнасці якіх супрацьпаказана валоданне вышэйпазначанымі рэчамі. Сюды ж аднесены судзімыя за наўмысныя злачынствы, звязаныя з выкарыстаннем ці прымяненнем зброі ці ў стане алкагольнага ап’янення, тыя, хто адбывае пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі, а таксама асобы без пэўнага месца жыхарства. Перашкоай а валоання зброяй можа стаць учыненне шэрагу адміністрацыйных правапарушэнняў, а таксама грэбаванне ўмовамі захоўвання ружжаў і боепрыпасаў.

Гараджан узрушыла дарожна-транспартнае здарэнне, што нядаўна адбылося ў цэнтры Лунінца. Няўжо людзі насамрэч неабаронены ад ліхачоў на вуліцах?

— Беспакараным гэты факт не застанецца. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў царожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці нанясенне цяжкага цялеснага пакалечання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Што датычыць неабароненасці, то супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ штогод выяўляецца дастаткова вялікая колькасць парушэнняў ПДР. Так, летась на тэрыторыі раёна было зарэгістравана 15 587 адміністрацыйных правапарушэнняў па лініі Дзяржаўтаінспекцыі. Ужо сёлета затрымана больш як два дзясяткі п’яных за рулём, задакументавана каля 250 грубых парушэнняў хуткасных рэжымаў. Шкада, што ўсведамленне рызыкоўнасці і ліхацтва на дарогах для некаторых асоб іншы раз прыходзіць вельмі запознена.

Добры дзень, Уладзімір Уладзіміравіч. Тэлефаную вам ад імя бацькоў дзяцей, якія вучацца ў лунінецкіх школах. Заўсёды з цікавасцю чытаю публікацыі пра тое, якую карысць для мікашэвіцкіх школьнікаў прыносяць класы прававой накіраванасці і задаюся пытаннем: чаму хоць адзін такі клас не стварыць у гарадскіх школах? Хіба ў нас няма падлеткавай злачыннасці? Мы, вядома, разумеем, што далёка не ўсе выпускнікі стануць юрыстамі, але паважаць закон яны будуць вучыцца з дзяцінства. Магчыма, раённы аддзел унутраных спраў выступіць ініцыятарам гэтага важнага пачынання?

— У нас і насамрэч ёсць такі вопыт: у Мікашэвіцкай СШ №2 у так званых прававых класах вучацца 150 кадэтаў. Арганізавана цеснае ўзаемадзеянне паміж настаўнікамі, вучнямі і аддзелам унутраных спраў. І практыка такога супрацоўніцтва дае свой станоўчы плён. Мы гатовы падтрымаць стварэнне класа прававой накіраванасці ў СШ №4 г. Лунінца, аднак ініцыіраваць гэтую справу павінен усё-такі аддзел адукацыі. Раім вам звярнуцца туды.

А Снег, які нядаўна выпаў, амаль растаў, але вадзіцелі, упэўнены, добра памятаюць, як грамадзяне, што не пажадалі адмовіцца ад веласіпедаў, выпісвалі зігзагі на слізкіх заснежаных дарогах, нярэдка ствараючы аварыйныя сітуацыі. Ці звяртае міліцыя ўвагу на гэтыя моманты?

— Вядома ж, звяртаем. У адпаведнасці з п.153.4 Правілаў дарожнага руху, веласіпецыстам забараняецца рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу ці галалёдзіцы. За кароткі час нашымі супрацоўнікамі выяўлена 17 такіх парушэнняў. Гэтую работу будзем працягваць і далей.

Скажыце, калі ласка, калі будзе ўстаноўлены светлафор на з’ездзе з пуцеправода? Там перакрыжаванне даўно стала аварыйнанебяспечным.

— Гэтае пытанне міліцыя ўжо ставіла перад раённымі ўладамі. На бліжэйшым пасяджэнні камісіі па бяспецы дарожнага руху, якая дзейнічае ў райвыканкаме, будзем зноў ініцыіраваць прапанову па абсталяванню названага перакрыжавання светлафорам. Спадзяюся, што ў агляднай перспектыве гэта праблема вырашыцца станоўча.

— Яшчэ адно пытанне. Не сакрэт, што сучасныя тэхнічныя сродкі, у прыватнасці, камеры відэаназірання могуць аказаць істотную дапамогу ў раскрыцці тых ці іншых правапарушэнняў. Ці не плануецца ў Лунінцы ўстанаўліваць такія камеры і калі так, то дзе?

— Пытанне зараз знахоцзіцца ў стадыі распрацоўкі. У Лунінцы плануецца ўстаноўка трох віцэакамер у найбольш ажыўленых месцах — на плошчах Леніна і Прывакзальнай, а таксама на вуліцы Чырвоная.

Добры дзень, Уладзімір Уладзіміравіч! Растлумачце, якія ўмовы паступлення на службу ў Лунінецкую міліцыю?

— Умовы паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў аднолькавыя для ўсіх. Галоўнае — наяўнасць грамацзянства Рэспублікі Беларусь, а таксама адсутнасць кампраметуючай інфармацыі як у адносінах да кандыдата, так і яго блізкіх сваякоў. Той, хто хоча паступіць да нас на службу, павінен звярнуцца ў аддзел кадраў РАУС з заявай. Пасля гэтага яму належыць прайсці праверкі і спецыяльную ваенна-ўрачэбную камісію, уключаючы псіхалагічнае тэсціраванне. Калі ўсе гэтыя этапы завершацца паспяхова, прэтэндэнт на працягу паўгода будзе прахоцзіць першапачатковую падрыхтоўку ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС.

— А дзе зараз вучаць беларускіх міліцыянераў і як туды паступіць?

— Будучыя праваахоўнікі атрымліваюць адукацыю ў Акадэміі і Магілёўскім інстытуце МУС. Тэрмін навучання там чатыры гацы. Выпускнікі атрымліваюць дыпломы аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі з прысваеннем спецыяльнага звання “лейтэнант міліцыі”. Калі вырашылі паступаць у гэтыя ВНУ, то да 15 красавіка вам трэба звярнуцца з заявай у РАУС. Раю паспяшацца, бо да тэсціравання трэба сабраць неабхоцныя дакументы і прайсці ваенна-ўрачэбную камісію.

— I яшчэ. Ці не стане перашкодай адміністрацыйны пратакол, складзены на прэтэндэнта на міліцэйскія пагоны?

— Калі кандыдат прыцягваўся толькі ца адміністрацыйнай адказнасці, то, магчыма, гэта і не стане адназначнай падставай для адмовы. Але ўсё залежыць ад канкрэтнага правапарушэння. Калі, скажам, чалавек быў заўважаны за распіццём спіртных напіткаў у грамадскім месцы ці абвінавачваўся ў дробным хуліганстве, то гэта і сапраўцы можа паставіць крыж на міліцэйскай кар’еры. Буцзем спацзявацца, што такія выпадкі не трапяць у біяграфію тых, хто вырашыў звязаць сябе з праваахоўнай цзейнасцю.

Падрыхтавала Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.