Замест экзамену — за спайсамі

спайсУ апошні час абвастрылася сітуацыя, звязаная з незаконным абаротам і спажываннем наркотыкаў. Паявіліся новыя віды небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, якія выклікаюць прывыканне пасля першага ўжывання і за кароткі час могуць прывесці да смерці.

У Беларусі ў 2014 го-дзе зарэгістраваны 1071 выпадак перадазіроўкі наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі, з іх 94 — звязаны з падлеткамі, у 26-ці — ужыванне спайсаў прывяло да лятальнага зыходу. Колькасць смерцяў ад атруты сярод дарослага насельніцтва краіны за апошнія 10 год павялічылася ў 12 разоў, а сярод непаўналетніх — у 42 разы.

3 1 студзеня ўступіў у сілу Дэкрэт №6 “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў”. У адпаведнасці з ім больш жорсткай стала адказнасць за дзеянні, звязаныя са збытам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — да 20 год пазбаўлення волі, а таксама ўведзены новы від крымінальнай адказнасці за збыт такіх сродкаў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць чалавека ў выніку іх спажывання. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 12 да 25 год з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Пры гэтым узрост, з якога наступае крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў, зніжаны з 16 да 14 гадоў.

Пракуратурай раёна падтрымлівалася дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў адносінах 19-гадовага лунінчаніна. Малады чалавек 2 чэрвеня 2014 года замест таго, каб здаваць выпускны экзамен у школе, незаконна, з мэтай збыту і ўласнага спажывання набыў у неўстаноўленай асобы ў Мінску каля 100 грамаў рэчыва расліннага паходжання. Як паказала экспертыза, у склад яго ўваходзіла асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва CBL-2201. Дома ў Лунінцы юнак расфасаваў частку прывезеных спайсаў у 12 скруткаў па 2-3 дозы, каб іх потым прадаць. Але яму перашкодзілі гэта зрабіць праваахоўнікі.

У ходзе папярэдняга следства ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора малады чалавек быў заключаны пад варту. Сваю віну ў набыцці, перавозцы і захоўванні з мэтай збыту псіхатропнага рэчыва ён не прызнаў. Аднак прадстаўленыя доказы сведчылі аб адваротным. Суд пагадзіўся з пазіцыяй дзяржаўнага абвінаваўцы і не палічыў абгрунтаванымі довады юнака аб тым, што ён быццам набыў “атруту” толькі для ўласнага спажывання.

Згодна з прыгаворам, учарашняму школьніку давядзецца бліжэйшыя 10 год правесці ў месцах пазбаўлення волі. Былі прыняты да ўвагі грамадская небяспека ўчыненага ім злачынства, тое, што сваімі дзеяннямі па незаконнаму абароту псіхатропных рэчываў, ён спрыяў распаўсюджванню наркаманіі як грамадска-небяспечнай з’явы, якая негатыўна ўплывае на здароўе грамадзян і рост злачыннасці.

Абвінавачваны не згадзіўся з прыгаворам і абскардзіў яго. Аднак, трэба адзначыць, што маладому чалавеку прызначана пакаранне на тэрмін усяго 10 гадоў толькі таму, што злачынства ўчынена да ўступлення ў дзеянне Дэкрэта №6. Зараз жа гэта лічба магла быць падвоена на 2.

Надзея НЕКРАШЭВІЧ,
старшы памочнік пракурора

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.