Адсвяткавалі «на дзясятку»

IMG_1181У мінулую пятніцу зала гарадскога Дома культуры была перапоўнена. Столькі жадаючых сабралася на ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня жанчын.

“У гэтыі дзень мы дзякуем вам за вялікі ўклад у развіццё сфер жыцця сучаснага грамадства, — падкрэсліў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. — Прыемна, што жанчыны дабіваюцца працоўных поспехаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, а ў многіх з іх упэўнена трымаюць лідзіруючыя пазіцыі”.

IMG_1193На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўніцы розных прафесій. Лепшыя атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук кіраўніка раёна, а таксама старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Рафаловіча. «Жанчыны не толькі захавальніцы дамашняга ачага, але і абаронцы дзяржавы, спакою і парадку ў нашым грамадстве. Дзякуй вам за тое, што сваёй працай, талентам і дабрынёй вы робіце наш свет лепшым».

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон да свайго віншавання дадаў прыгожыя верш і песню. Дарэчы, добрым падарункам да свята ў той дзень сталі музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў Лунінеччыны.

IMG_1107IMG_1090

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.