Асаблівасці пры спрошчанай сістэме

налоговаяМаксімальная сума валавай выручкі, якая з’яўляецца адной з умоў для пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП), павялічана з 9 да 10,3 мільярда рублёў.

З 8,2 да 9,4 мільярда рублёў павялічаны памер крытэрыя валавай выручкі, захаванне якога дае права арганізацыям, дзе колькасць работнікаў у сярэднім з пачатку года па справаздачны перыяд уключна складае не больш як 50 чалавек, прымяняць ССП без уплаты падатку на дабаўленую вартасць.

Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны пераходзіць на агульны парадак уплаты падаткаў і збораў (пошлін), калі сума валавай выручкі перавысіла 13,7 мільярда рублёў (раней — 12 мільярдаў).

З 1 студзеня плацельшчыкі падатку пры ССП у агульным парадку вылічваюць і ўплачваюць зямельны падатак, за выключэннем бюджэтных арганізацый, рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў і арганізацыйных структур ДТСААФ, створаных у выглядзе юрыдычных асоб.

У пералік суб’ектаў, якія могуць прымяняць ССП, дабаўлены шэраг арганізацый:

  • тыя, што рэалізуюць (у тым ліку па дагаворах даручэння, камісіі, кансігнацыі і іншых аналагічных грамадзянска-прававых дагаворах) ювелірныя і іншыя бытавыя вырабы з каштоўных металаў і камянёў;
  • тыя, што прадастаўляюць у арэнду (лізінг), іншае платнае і бясплатнае карыстанне капітальныя збудаванні, іх часткі, машынамесцы, якія не знаходзяцца ў іх на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення, аператыўнага кіравання;
  • мікрафінансавыя арганізацыі, уключаныя ў спецыяльны рэестр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама юрыдычныя асобы, якія маюць права працаваць як мікрафінансавыя арганізацыі без уключэння ў дадзены рэестр да 30 чэрвеня 2015 года ўключна;
  • унітарныя прадпрыемствы, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці юрыдычнай асобы, за выключэннем унітарных прадпрыемстваў РДГА “ДТСААФ”;
    камерцыйныя арганізацыі, у статутным фондзе якіх больш як 25 працэнтаў акцый (долей) належыць адной ці ў сукупнасці некалькім іншым камерцыйным і (або) некамерцыйным арганізацыям.

З 2015 года для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з першага студзеня перайшлі на агульны парадак падаткаабкладання або на прымяненне іншага асаблівага рэжыму, адменена забарона на пераход на спрошчаную сістэму падаткаабкладання з наступнага года.

У парадак вызначэння выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў для мэт ССП унесены змяненні і дапаўненні.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ІМПЗ па Лунінецкім раёне або па тэл. 2-12-70.

Іна ЛІПСКАЯ,
намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання
арганізацый і іншых даходаў ІМПЗ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.