Цудоўны настрой ад кулінараў і кандытараў

IMG_1048Наколькі б раўнадушна вы не адносіцеся да салодкіх прысмакаў і кулінарных вырабаў, наўрад ці адмовіліся б паспрабаваць на смак тыя, што падрыхтавалі работнікі філіяла “Грамадскае харчаванне” райспажыўтаварыства на выставу, што праходзіла напярэдадні 8 Сакавіка ў “Кулінарыі».

Кандытары да свята працавалі над выпечкай 34 найменняў салодкіх вырабаў, прычым 7 з іх — навінкі ў выглядзе 4 відаў тортаў, у тым ліку ёгуртавыя, і 3 пірожных. У кожным з экспанатаў выставы была свая разыначка, якая захоўвалася ў цукровых кветках ці незвычайнай форме, напрыклад, торт-аўтамабіль. Над прыгажосцю працавалі Валянціна Гоман, Таццяна Качановіч, Лілія Неўдах і Людміла Грыцкевіч.

Парадавалі кулінары, якія падарылі сапраўдны веснавы настрой. Уразілі казачныя птушкі і чароўныя букеты з агародніны, шчупакі і каўбаскі, а таксама святочная нарэзка мясных вырабаў і садавіны. Сваё майстэрства прадэманстравалі Марыя Скіба, Вольга Кузьміч, Марыя Калешка і Вольга КАНАПАЦКАЯ (на здымку). Працуючы з 1986 года ў райспажыўтаварыстве, Вольга Сцяпанаўна дасягнула сапраўдных вышынь у сваёй справе. Сёння майстар-повар мае шэраг уласных распрацовак, якія па годнасці ацанілі наведвальнікі рэстарана “Прыпяць”. Гэта “Птушка Стэфанія”, філе “Дамскі капрыз”, “Мясны дуэт”,“Гаспадынька”, салаты “Жаночы капрыз”, “Вясёлка з агародніны”, “Рандэву”.

Заўтра, 12 сакавіка, работнікі рэстарана “Прыпяць” запрашаюць усіх лунінчан і гасцей горада на Дзень французскай кухні. Тут можна будзе заказаць як “французскія” комплексная абеды, так і пачаставацца рознымі нацыянальнымі стравамі ў свабодным выбары.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.