Галінкі мімозы і шчырыя ўсмешкі

Белая русьЦёплыя ўражанні пакінула сустрэча са старшынямі пярвічак у раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, якая прайшла напярэдадніжаночага свята. Яе старшыня Людміла Казадаева запрасіла прыгожы актыў прадпрыемстваў і арганізацый за святочны салодкі стол.

Усваім выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч пажадаў цудоўнага настрою і радасных эмоцый, шчасця і дабрабыту. Галоўны ўрач Ігар Невар зычыў не толькі здароўя, адпавядаючы прафесійнаму прызванню. Яшчэ, як дэпутат абласнога Савета, гаварыў пра здзяйсненне ўсіх мар і памкненняў.

Далей было выступление дырэктара сельгаскаледжа Фёдара Бірылы. У музычным варыянце, з дапамогай гітары, віншаваў жанчын старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. А мелодыя скрыпкі ў руках выкладчыка школы мастацтваў Эдуарда Белавуса дадала святочных нотак да салодкага пачастунку.

Нельга перадаць усе шчырыя словы пажаданняў, якія гучалі ў час сустрэчы. Як і непаўторны пах мімозы, галінкі якой атрымалі ўсе прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Аксёнава ад імя жанчын падзякавала арганізатарам за цудоўнае мерапрыемства.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.