Калі б ведаў, дзе ўпадзеш…

Летась у арганізацыях раёна зарэгістравана 8 няшчасных выпадкаў на вытворчасці (у 2013 годзе — 14), з іх 4 — з цяжкім зыходам, яшчэ столькі ж — траўм. Варта адзначыць, што рагедый з удзелам нецвярозых работнікаў не было.

Так, у студзені вадзіцель філіяла “Аўтамабільны парк №10 г. Лунінца” ААТ “Брэстаблаўтатранс” прыпыніў аўтобус каля варот рамонтнай майстэрні і не засцярог яго ад самавольнага руху. У выніку мужчына быў прыціснуты транспартным сродкам да сцяны і цяжка траўміраваны.

У сакавіку трактарыст-машыніст Палескай станцыі, рамантуючы сельскагаспадарчую тэхніку ў палявых умовах, атрымаў траўму вока. Тут кіраўніцтва прадпрыемства не паклапацілася, каб забяспечыць работніка ахоўнымі акулярамі. Ды і сам пацярпелы парушыў нарматыўныя акты па ахове працы. Па выніках расследавання да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 службовыя асобы.

У красавіку вогнетрывальшчык ААТ «Палессеэлектрамаш» не пераканаўся ў надзейнасці падрыхтаванага абсталявання і ажыццявіў падачу сціснутага паветра. У выніку атрымаў цяжкую траўму вока. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута службовая асоба.

18 ліпеня на лесасеках Багданаўскага лясніцтва трактарыст быў прыціснуты да кола лесавознай машыны і быў цяжка траўміраваны тралёвачным трактарам, які самавольна з’ехаў з месца стаянкі. Транспартны сродак замацаваны за работнікам ТАА «ГеоргЛес». Прычынамі няшчаснага выпадку стала парушэнне лакальных нарматыўных актаў па ахове працы і допуск да эксплуатацыі трактара, які не прайшоў тэхнічны агляд. Па выніках расследавання дырэктар ТАА «ГеоргЛес» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Няшчасныя выпадкі, якія не аднесены да катэгорыі цяжкіх, зарэгістраваны ў ААТ “Лунінецлес”, Палескай станцыі, КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” і УП “Лунінецкая ПМК-19”.

Праведзены планавыя праверкі выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях розных формаў уласнасці: ПГПУП “ТанаТрансАўта”, ПТУП “Левтранслайн”, ПВГУП “Палессебелвудсервіс”, ПГПУП “АрцёмЛес”, СтАа “ДарПінЛес”, КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ”, ТАА “КампактЭнерга”, ПТСУП “ТВКс”, ПГПУП “ГазАвтоДэталь”, СВК “Новае Палессе”, ТАА “Дэбора”, ПТУП “ТрансТоргСтрой”, ПВГУП “ПалессеГазСервіс”. Па выніках праверак службовыя і юрыдычныя асобы, якія дапусцілі парушэнні, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Дзяржаўныя інспектары Пінскага міжраённага аддзела прынялі ўдзел у якасці спецыялістаў пры правядзенні праверак і маніторынгаў пракуратурай Лунінецкага раёна (філіял ААТ “Берасцейскі пекар” “Лунінецкі хлебазавод”, РУВП “Граніт”, ПСУП “РедзігераваАгра”, СВК “Новае Палессе”, СвК “Багданаўка” і Палеская станцыя), а таксама ў абследаваннях у складзе мабільных груп райвыканкама пры наведванні прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі і будаўнічай галіны.

Выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы сведчаць аб адсутнасці належнай увагі з боку кіраўніцтва арганізацый у плане работы па ахове працы і нізкім узроўні кампетэнцыі адказных службовых асоб па адпаведных пытаннях.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.