«Навечна ў памяці народнай»

DSC08637Мерапрыемства пад такой назвай у мэтах ваенна-патрыятычнага выхавання адбылося ў СШ в. Вулька 1.

Праграму адкрылі піянеры, якія выступілі з дэкламацыяй тэматычнага літмантажу. Аб вялікім выпрабаванні, што вытрымала Беларусь у гады вайны, паведамілі вядучыя Крысціна Шпакоўская і Кацярына Лазько. На перыядзе трох жорсткіх год акупацыі сканцэнтравала ўвагу вучаніца 10-га класа Ірына Корчык. Аб карных акцыях фашыстаў на тэрыторыі раёна расказаў 9-класнік Максім Дараховіч. Асобнае выступление было прысвечана трагедыі вёскі Мелясніца, адной з 13-ці “лунінецкіх Хатыняў”, падрыхтаванае 8-класніцай Валерыяй Стрэчань. “Партызанскі рух на Лунінеччыне” — такой была тэма прэзентацыі вучня 9-га класа Віталя Кавалевіча. Музычнымі ілюстрацыямі гучалі песні ваенных год, у тым ліку і славутая “Сіняя хусцінка” ў выкананні 8-класніцы Дзіяны Мальцавай.

Пастаянна трэба нагадваць аб вайне, каб не дапусціць новай, — такую думку выказаў дырэктар школы Сяргей Грушэўскі, па ініцыятыве якога адбылася ўрачыстасць. Госцем яе быў ветэран партызанскага руху Павел Дабрынец, які летась удастоены звання “Ганаровы грамадзянін Лунінца”. Разам з паплечнікамі па народнаму хору ветэранаў “Спадчына” — Мікалаем Кавалевічам і Леанідам Хоцыным — пад акампанемент Мікалая Вячоркі прагучалі некалькі ваенных музычных твораў, якія падхапілі школьнікі.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.