Не дапусціць трагедыі ў сем’ях

прокуратура

У мэтах узмацнення прафілактыкі правапарушэнняў, учыненых на сямейна-бытавой глебе, пракуратурай раёна арганізаваны і праведзены семінар-нарада са старшынямі Саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку па вывучэнню патрабаванняў заканадаўства, якое датычыць іх дзейнасці.

Старшы памочнік пракурора Надзея Некрашэвіч адзначыла, што ў апошнія гады на Лунінеччыне адзначаецца ўстойлівая дынаміка зніжэння злачыннасці. За мінулыя 8 год яе ўзровень скараціўся на 43 працэнты. Станоўчая тэндэнцыя захавалася і ў 2014 годзе. У параўнанні з 2013ым колькасць злачынстваў знізілася на 9,6 працэнта і склала 536.

Аднак, разам з пазітыўнымі зменамі прагледжваюцца і негатыўныя тэндэнцыі. Летась у 2 разы павялічылася колькасць учыненых забойстваў. І хаця менш зарэгістравана злачынстваў, звязаных з прычыненнем цяжкіх цялесных пакалечанняў (з 13 да 11), колькасны паказчык — адзін з самых высокіх у Брэсцкай вобласці.

Праведзены пракуратурай аналіз паказвае, што часцей такія правапарушэнні на рахунку асоб, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напіткамі, нідзе не працуюць. Канфлікты, ініцыятарамі якіх з’яўляецца названая катэгорыя грамадзян, нярэдка заканчваюцца трагічна. Так, 6 падобных злачынстваў учынены асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, 5 — нідзе не працуючымі, 2 — раней неаднаразова судзімымі.

Асаблівую заклапочанасць выклікае тое, што 8 з 13 злачынстваў разглядаемай катэгорыі ўчынены на глебе сямейна-бытавых канфліктаў. Так, у сакавіку 2014 года ў Вічыне нецвярозы мужчына, які пакутуе на хранічны алкагалізм, узяўшы кухонны нож, пагражаў забойствам свайму айчыму. Па прыгавору суда ён быў асуджаны па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса і арыштаваны на 6 месяцаў. Да таго ж, яму ў прымусовым парадку давядзецца лячыцца ад хранічнага алкагалізму.

Калі меры ў адносінах гэтага грамадзяніна былі б прыняты своечасова, і яго ізалявалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, да злачынства справа не дайшла б.

Адна справа пагражаць, іншае — ажыццяўляць задуманае. На жаль, факты прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў у дачыненні да членаў сям’і і іншых блізкіх асоб неадзінкавыя. Так, раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах да жыхаркі Любачына, якая нанесла ўдар нажом сужыцелю. На момант канфлікту абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Пракуратурай праведзены праверкі выканання заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў. Па іх выніках устаноўлена, што якасных зрухаў у пытаннях барацьбы са злачынствамі, што ўчыняюцца на бытавой глебе, не ўдалося дабіцца па прычыне недастаткова эфектыўнай агульнай і індывідуальнай работы, якая праводзіцца не толькі суб’ектамі прафілактыкі, але і грамадскімі пунктамі аховы правапарадку. Іх праца павінна быць больш актывізавана ў сельскай мясцовасці.

Удзельнікі семінара-нарады абмяняліся думкамі і выступілі з канкрэтнымі прапановамі, накіраванымі на недапушчэнне ўчынення злачынстваў на глебе сямейна-бытавых канфліктаў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.