«Пад знакам САВЫ»

IMG_1675З прагляду аднайменнага відэафільма пачалося знаёмства выпускнікоў СШ №1 г. Лунінца з дзейнасцю Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У дзень адкрытых дзвярэй 11-класнікі наведалі раённы аддзел.

У вучэбным класе па службова-баявой падрыхтоўцы з прывітаннем да юнакоў і дзяўчат звярнуўся начальнік Анатоль Буневіч, які адзначыў, што работа супрацоўнікаў аддзела — гэта не толькі цяжкія працоўныя будні, але і прыемнае адчуванне таго, што можаш дапамагчы людзям. Ён расказаў пра гісторыю і службу ў падраздзяленні, аб мэтах і задачах, аб правах і абавязках праваахоўнікаў. Акрамя гэтага, выпускнікі даведаліся аб правілах паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь, а яшчэ атрымалі адпаведныя памяткі.

Памочнік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Андрэй Кузьміных прадэманстраваў зброю і спецыяльныя сродкі, якія стаяць на ўзбраенні. Юнакі з задавальненнем прымяралі бронекамізэлькі і ахоўныя шлемы, палкі гумавыя і наручнікі, прадстаўляючы сябе будучымі вартавымі правапарадку.

Цікавая сустрэча працягнулася наведваннем пункта цэнтралізаванай аховы. Любы сігнал, які паступае сюды, патрабуе пільнай увагі, сабранасці, хуткага рэагавання і гатоўнасці да аператыўных дзеянняў. Часцей раздаюцца яны ў начны час, і задача дзяжурнага — аператыўна накіраваць групу затрымання. Шпаркасць і дакладнасць у рабоце — дэвіз кожнага супрацоўніка. А яшчэ службовую варту нясуць 5 спецыяльна навучаных сабак.

11-класнікі шмат новага даведаліся аб аддзеле аховы, задалі шэраг пытанняў і на ўсе атрымалі падрабязныя адказы. У ходзе сустрэчы яны яшчэ раз пераканаліся ў тым, што насіць форму і пагоны — гэта годна і вельмі ганарова.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.