Падведзены вынікі года

госконтрольПрайшло пасяджэнне калегіі КДК Брэсцкай вобласці, якое правёў Дзмітрый Баско. Удзел у ім прымалі першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Іван Рамановіч і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

Падведзены вынікі работы за мінулы год і акрэслены задачы на 2015-ты. Агульны эканамічны вынік дзейнасці Камітэта летась склаў 409,4 мільярда рублёў, эфектыўнасць у разліку на адну праверку — 3,2 мільярда, а на аднаго супрацоўніка — 7,3. У бюджэт паступіла 65,4 мільярда рублёў, што ў 1,9 раза больш, чым у 2013-ым, спынена выплат дзяржаўных сродкаў 199,5 мільярда рублёў.

Пры ажыццяўленні кантрольнай дзейнасці шырокае прымяненне ў мінулым годзе знайшла практыка выкарыстання мер прафілактычнага і папярэджвальнага характару, у тым ліку шляхам правядзення маніторынгаў з накіраваннем рэкамендацый па ўхіленню і недапушчэнню выяўленых недахопаў.

Прадстаўнікі Камітэта пастаянна працуюць з насельніцтвам, пры гэтым выкарыстоўваюць розныя формы работы. У КДК паступаюць пісьмовыя і электронныя звароты, людзі прыходзяць на асабістыя і выязныя прыёмы, звяртаюцца на “прамыя” і “гарачыя тэлефонныя лініі”. Так, летась праведзена 41 “прамая лінія” і выязны прыём, прынята 135 грамадзян, разгледжаны 701 пісьмовы зварот. Па іх выніках да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму амаль 84 мільёны рублёў прыцягнуты 46 асоб на пасадзе і 7 юрыдычных асоб, да дысцыплінарнай — 78 чалавек, у тым ліку 4 вызвалены ад займаемых пасад, узбуджана 8 крымінальных спраў.

Асаблівую ўвагу КДК ўдзяляе аналізу эфектыўнасці дзяржаўных праграм і інвестыцыйных праектаў, арыентаваных на мадэрнізацыю і інавацыйнае развіццё эканомікі, рэалізуемых з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. У цэнтры ўвагі Камітэта дзяржкантролю знаходзіліся важныя для эканомікі краіны сферы і галіны, дзе выкарыстоўваюцца значныя дзяржаўныя сродкі.

Пры гэтым асноўная ўвага робіцца на выяўленне і ўхіленне прычын і ўмоў, якія вядуць да неэфектыўнай работы прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама выпрацоўку прапаноў, забяспечваючых давядзенне ўсяго пачатага да лагічнага завяршэння.

Закончылася пасяджэнне калегіі ўручэннем грамат і падзяк супрацоўнікам, якія ў мінулым годзе працавалі лепш за іншых.

Аляксандр СКАВЫШ,
намеснік начальніка ўпраўлення КДК Брэсцкай вобласці.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.