Поспех работы — вопыт

У актавай зале ЦДТ прайшоў пленум раённага савета ветэранаў.

Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі з малодшай групы ансамбля “Залатое птушаня” падарылі прысутным невялічкі душэўны канцэрт.

Падводзячы вынікі за мінулы год, старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая адзначыла, што ў раёне налічваецца больш за 16 тысяч ветэранаў вайны і працы, яны аб’яднаны ў 39 пярвічных арганізацый. Іх работа накіравана на клопат аб пажылых людзях, інвалідах. Асноўнай задачай было і застаецца павышэнне якасці сацыяльна-бытавых умоў.

Немалаважная ў ветэранскім жыцці роля ўстаноў культуры. Пажылыя людзі актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, наведваюць аматарскія ветэранскія аб’яднанні. Арганізоўваюцца экскурсіі ў музеі і па месцах баявой Славы. Каб актывізаваць пярвічкі, праводзяцца шматлікія акцыі і конкурсы.

Вялікая колькасць культурных іпатрыятычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў з удзелам ветэранаў вайны і працаўнікоў тылу пройдзе ва ўстановах адукацыі, культуры і спорту. Плануецца выканаць комплекс мер па прывядзенню ў годны стан воінскіх пахаванняў, а таксама невялікіх сельскіх мемарыялаў. 9 мая стартуе аўтапрабег да 70-годдзя Вялікай Перамогі з ускладаннем кветак да помнікаў загінуўшым землякам. На працягу года будуць дзейнічаць акцыі “Дапамога ветэрану”, “Дом без адзіноты”, “Не забыты працоўным калектывам”.

— Нам неабходна яшчэ шмат зрабіць, абдумана і з карысцю. Наш поспех — у вопыце, — падводзячы вынікі, адзначыла Надзея Лазіцкая.

Далейшую работу пленума працягнуў семінар, падчас якога старшыні пярвічных арганізацый аддзела ўнутраных спраў Мікалай Мігель, лакаматыўнага дэпо — Іосіф Раманоўскі, акцыянернага таварыства “Спецжалезабетон” — Галіна Курак падзяліліся вопытам і расказалі пра асноўныя метады работы.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.