Строгасць формы і лірыка песень

МВДСвяткаванне Дня міліцыі для асабовага саставу Лунінецкага РАУС прайшло святочна і ўрачыста.

Ад адміністрацыйнага будынка, пад гукі аркестра стройнай калонай у прыгожым форменным абмундзіраванні міліцыянеры горда прайшліся па вуліцах горада. Іх шлях сагравалі промні цёплага веснавога сонейка. Яго цяпло, здавалася, пранікла і ў актавую залу гарадскога Дома культуры, дзе праходзіла асноўнае мерапрыемства.

Людзям, якія днём і ноччу стаяць на варце нашага спакою і бяспекі, прысвячаліся ў гэты дзень віншаванні і ўзнагароды, на якія багаты былі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, начальнік РАУС Уладзімір Рыбак і яго намеснік Аляксандр Якавец, пракурор Лунінецкага раёна Аляксандр Карлюк, начальнік райаддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ліра, старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Мікалай Мігель.

З ваеннай выпраўкай падымаліся на сцэну за заслужанымі Ганаровымі граматамі, падзячнымі пісьмамі міліцыянеры і ветэраны. Цёпла сустрэлі праваахоўнікі выступление старшыні Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіны Сыцэвіч, уручыўшы ёй букет прыгожых кветак. Яна ж павяла гаворку аб кадэцкіх класах, якія створаны і паспяхова працуюць пры мікашэвіцкай СШ №2. І абяцала заўсёды падтрымліваць іх існаванне.

Са сцэны ліліся цудоўныя песні, радавалі вока прыгожыя танцы ў выкананні артыстаў ГДК і юных танцораў. З замілаваннем у сэрцах слухалі міліцыянеры выступление дачкі аднаго з праваахоўнікаў Анжалікі Пахолак. Прыгожую музычную кампазіцыю на саксафоне выканаў іх калега Аляксандр Антановіч.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.