Свята слова

IMG_3186У вокны актавай залы СШ №2 г. Лунінца ўсміхалася веснавое сонейка, а на сцэне звонкія дзіцячыя галаскі ўхвалялі прыгажосць Божага свету.

Урачыстасць, прысвечаную Дню праваслаўнай кнігі, назвалі конкурсам юных чытальнікаў “Паэзія дабрыні”. Да мерапрыемства адказна падрыхтаваліся дваццаць пяць вучняў 3-4 класаў. Гэта было бачна не толькі па стараннасці і выразнасці дэкламавання вершаў, але і па прыгажосці ўбранняў дзяўчынак і хлопчыкаў. Музычныя і мультымедыйныя паўзы таксама імкнуліся захапіць дзяцей прагай дабрыні і шчырасці, якімі была насычана гадзінная праграма.

А спачатку было благаславенне — поспехаў удзельнікам пажадаў настаяцель Свята-Параскевінскага храма в. Бастынь Іаан Пятрэнка. Бацюшка і ўзначаліў журы, у склад якога ўвайшлі настаўніца Тамара Кацуба, дыякан Васілій Мартынаў і рэгент Таццяна Мартынава з Лунінецкай Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы. Вызначыліся пераможцы і прызёры, але прайграўшых у конкурсе не было. Госці з задавальненнем узнагароджвалі юных чытальнікаў, у сваю чаргу атрымаўшы ад іх самаробныя сувеніры.

IMG_3181Настаўніца 3 “Г” класа Валянціна Мігалевіч, якая прымала падзякі за арганізацыю ўрачыстасці, свае словы прызнання адрасавала выкладчыцы рускай мовы і літаратуры Ірыне Молчан за садзейнічанне. Прасякнуўшыся пачуццём творчасці вучняў і супрацоўніцтва педагогаў, жадалі ім працягу новых спраў, што могуць стаць традыцыямі юбілейнага, 70-га, навучальнага года школы.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.