Трэба ўсе любіць прадукты: мяса, рыбу, сухафрукты…

OLYMPUS DIGITAL CAMERAМода на здаровы лад жыцця прыйшла ў Беларусь не так даўно. Сёння навет школьнікі ведаюць пра карысць правільнага харчавання. Ці можа такая ежа быць даступнай кожнаму? Пра гэта гаварылі ўдзельнікі «круглага стала», які прайшоў у рэдакцы «ЛН». Да гутаркі запрасілі ўрача-валеолага раённай паліклінікі Жанну КУЛЕШ і загадчыцу аддзела гігіены РЦГіЭ Людмілу МАРОЗ.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

— Ці можна сцвярджаць, што працягласць жыцця беларусаў скарачае няправільнае харчаванне?

Ж.Л. КУЛЕШ: У сусветным рэйтынгу мы займаем 140-ое месца (сярэдняя працягласць жыцця ў нашай краіне 70,3 года). Амаль на 12 гадоў менш, чым у самай доўгажывучай нацыі ў свеце — японцаў (82,2 года).

Л.А. МАРОЗ: Апошнім часам праводзім выбарачнае вывучэнне дарослага і дзіцячага харчавання насельніцтва. Вынікі сведчаць, што ў рацыёнах беларусаў назіраецца дэфіцыт вітамінаў (Д, А, В1 , В2), фоліевай кіслаты.

Яны з’яўляюцца рэгулятарамі абменных працэсаў у арганізме, уплываюць на рост, удзельнічаюць у працэсах крывазвароту, акісляльных рэакцыях. Існуе група арганічных рэчываў, якія не сінтэзуюцца ў арганізме ці сінтэзуюцца ў нязначнай колькасці, таму трэба аддаваць перавагу тым прадуктам, якія найбольш утрымліваюць неабходныя вітаміны: А — ялавічная печань, тварог, яйкі, рыба, малако, морква; В 1— яйкі, малако, гарох, фасоля; В 2 — тварог, яйкі, свініна, рыба, малако; С — цытруса-выя, чырвоная садавіна, квя-цістая капуста, зялёны гаро-шак, фасоля, рэдзька; Д — раслінны алей, рыба, яечны жаўток, ялавічына; Е — малако, алей; F — рыбін тлушч, аліўкавы алей, сухафрукты; К — аўсяныя шматкі, шакалад, арэхі, малако.
Актуальнай застаецца праблема недахопу мінеральных рэчываў: кальцый, фосфар — малако, рыба, яйкі, бабовыя; магній — хлеб, крупы, бабовыя; жалеза — печань, аўсяныя крупы, персікі, яечны жаўток, рыба, яблыкі; калій — курага, чарнасліў, арэхі, бабовыя, збожжавыя; ёд — марская капуста, яйкі, збожжавыя, ялавічына, бабовыя, кедравыя арэхі, агародніна і садавіна; кобальт — ялавічная печань, буракі, клубніцы, аўсяныя крупы, зеляніна, сыры, рыба, бульба, капуста, радыска; фтор — марская рыба, ялавічына, агародніна.

— Як рэалізуецца праграма здаровага харчавання?

Ж.Л. КУЛЕШ: Прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія ўстанаўліваюць абавязковасць маркіроўкі харчовых прадуктаў аб наяўнасці гена-мадыфікаваных арганізмаў. Забаронена іх прымяненне для вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання. З 2008 года дзейнічае нарматыўны дакумент, які ўстанаўлівае правілы маркіроўкі знакам “Натуральны прадукт”. Вытворцы, якія зацікаўлены ў яго атрыманні, праходзяць складаную праверку.

Л.А. МАРОЗ: Айчынныя прадпрыемствы значна пашырылі асартымент прадуктаў, багатых вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі, з паніжаным утрыманнем тлушчу і цукру, лячэбна-прафілактычнага і дыетычнага прызначэння, дзіцячага харчавання. На ААТ “Лунінецкі малочны завод” выкарыстоўваюцца закваскі на аснове біфідабактэрый, што значна павышае надзейнасць прадукцыі. Лунінецкі хлебазавод распрацаваў карысныя вырабы са збожжавымі дабаўкамі, узбагачаныя жалезам, вітамінам С і фоліевай кіслатой. Асвоена вытворчасць дыетычных, дыябетычных вырабаў з выкарыстаннем бэта-караціну.

— Дык з чаго трэба пачаць далучэнне да здаровага харчавання?

Ж.Л. КУЛЕШ:  У кожнага свае звычкі, фінансавыя магчымасці, таму не можа быць аднолькавым і наша харчаванне. Рэкамендуецца абмежаваць ужыванне прадуктаў з высокім утрыманнем цукру, салодкіх напіткаў, цукерак. Пазбягайце смажанага. У начны час стрававальная сістэма павінна адпачываць, таму апошні прыём ежы ўвечары павінен быць не пазней чым за 3 гадзіны да сну. Шкодна есці вельмі халодную або занадта гарачую ежу. І памятайце: чым прасцей страва і менш часу вы губляеце на яе прыгатаванне, тым яна карысней.

Л.А. МАРОЗ: Для жыхароў, якія пражываюць на тэрыторыі, падвергнутай радыёактыўнаму забруджванню, неабходна ўзбагачаць рацыён мінеральнымі рэчывамі.

Падрыхтавала Марына АРЭШКА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.